У Намёце Спатканьня навонкі ад заслоны, якая перад Сьведчаньнем, будуць запальваць іх Аарон і сыны ягоныя з вечара да раніцы перад абліччам ГОСПАДА. [Гэта] пастанова вечная для пакаленьняў іхніх ад сыноў Ізраіля.
ЛІКІ 19:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта будзе для вас пастанова вечная. І той, хто кропіць вадой ачышчэньня, вымые адзеньне сваё; і той, хто дакранецца вады ачышчэньня, нячысты будзе аж да вечара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І няхай будзе гэта ім устанаўленьнем вечным. І той, хто крапіў ачышчальнаю вадою, няхай вымые вопратку сваю; і хто дакрануўся да ачышчальнай вады, нячысты будзе да вечара. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта будзе вам законам ва ўсе векі; таксама той, хто кропіць вадой ачышчэння, хай вымые адзенне сваё; кожны, хто дакранецца да вады ачышчэння, нячысты будзе аж да вечара. |
У Намёце Спатканьня навонкі ад заслоны, якая перад Сьведчаньнем, будуць запальваць іх Аарон і сыны ягоныя з вечара да раніцы перад абліччам ГОСПАДА. [Гэта] пастанова вечная для пакаленьняў іхніх ад сыноў Ізраіля.
І кожны, хто будзе несьці падліну іхнюю, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара.
Калі хто зьесьць падліну тую, няхай памые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара. І той, хто будзе несьці падліну тую, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара.
[Толькі] лявіты будуць выконваць служэньне ў Намёце Спатканьня, і яны самі будуць несьці правіну сваю. Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых. І ня будуць [лявіты] мець спадчыны між сынамі Ізраіля,
Той, хто зьбіраў попел каровы, вымые адзеньне сваё і будзе нячысты аж да вечара. Гэта пастанова вечная як для сыноў Ізраіля, так і для прыхадняў, якія ў іх жывуць.
І памые сьвятар шаты свае, і абмые цела сваё ў вадзе, і ўвойдзе ён у табар, і будзе нячысты сьвятар аж да вечара.
І той, хто спальваў карову, памые шаты свае ў вадзе, і абмые цела сваё ў вадзе, і нячысты будзе ён аж да вечара.
бо Закон нічога ня споўніў, але ўводзіцца лепшая надзея, праз якую мы набліжаемся да Бога.
якія толькі ў ежы і пітве, і розных абмываньнях і пастановах цела, якія пастаўленыя да часу выпраўленьня.