І выйшаў [у дарогу] сьцяг табару сыноў Рубэна з дружынамі сваімі, а над дружынамі ягонымі [быў] Эліцур, сын Шэдэура.
ЛІКІ 10:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі другі раз працягла затрубіш, выйдзе [ў дарогу] табар, які з паўднёвага боку. Знакам на вырушаньне табару будзе працяглае трубеньне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі другі раз затрубіце трывогу, падымуцца табары, што стаяць з поўдня; трывогу няхай трубяць, калі яны выпраўляюцца ў дарогу; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а ў другую чаргу ў час гучання трубы, падобнага да выцця, хай звярнуць палаткі тыя, хто знаходзіцца на поўдні; і хай астатнія робяць такім жа чынам, калі трубы выццём клікаюць у дарогу. |
І выйшаў [у дарогу] сьцяг табару сыноў Рубэна з дружынамі сваімі, а над дружынамі ягонымі [быў] Эліцур, сын Шэдэура.