ЗАХАРЫІ 8:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А цяпер не такі, як у дні ранейшыя, Я [буду] для рэшты народу, кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А сёньня рэшце народу гэтага Я не такі, як у былыя дні, кажа Гасподзь Саваоф. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але цяпер для рэшты гэтага народа Я не буду Такі, як раней, — кажа Госпад Магуццяў; — |
І спыніцца зайздрасьць Эфраіма, і будуць выгубленыя ненавісьнікі Юды. Эфраім ня будзе зайздросьціць Юдзе, а Юда ня будзе ваяваць супраць Эфраіма.
І ты скажаш у той дзень: «Слаўлю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты гневаўся на мяне, але гнеў Твой адвярнуўся [ад мяне], і Ты пацешыў мяне.
А цяпер зьвярніце сэрцы вашыя адгэтуль і назад, перш, чым быў пакладзены камень на камяні ў сьвятыні ГОСПАДА.
Ці ёсьць яшчэ насеньне ў сьвірне? Ці яшчэ вінаград, і дрэва фігавае, і дрэва гранатовае, і дрэва аліўнае давалі плод? Ад гэтага дня Я дабраслаўлю».