У кожным уціску іхнім цесна [было] і Яму, і анёл аблічча Ягонага выбаўляў іх. У любові Сваёй і ў ласкавасьці Сваёй Ён Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні старадаўнія.
ЗАХАРЫІ 3:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І папярэдзіў анёл ГОСПАДА Егошуа, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І засьведчыў анёл Гасподні і сказаў Ісусу: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І засведчыў анёл Госпадаў Ісусу, кажучы: «Вось што кажа Госпад Магуццяў: |
У кожным уціску іхнім цесна [было] і Яму, і анёл аблічча Ягонага выбаўляў іх. У любові Сваёй і ў ласкавасьці Сваёй Ён Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні старадаўнія.
Бо просьбай прасіў Я бацькоў вашых ад дня, калі вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, аж да дня гэтага, ад раніцы ўмольваў іх, кажучы: “Слухайце голас Мой!”
І змагаўся ён з анёлам, і перамог. Плакаў і прасіў ласкі ў Яго, у Бэтэлі знайшоў Яго, і там Ён размаўляў з намі.
І Ён паказаў мне Егошуа, сьвятара вялікага, які стаяў перад абліччам анёла ГОСПАДА, і шатана, які стаў праваруч яго, каб супрацьстаяць яму.
І сказаў: “Няхай ускладуць мітру чыстую на галаву ягоную”. І ўсклалі мітру чыстую на галаву ягоную, і апранулі яго ў шаты. А анёл ГОСПАДА стаяў.
“Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Калі будзеш хадзіць па шляхах Маіх, і калі будзеш захоўваць загады Мае, тады таксама будзеш судзіць дом Мой, і захоўваць панадворкі Мае, і Я дам табе хадзіць паміж тых, якія стаяць [тут].