Ты, што жывеш на Лібане і маеш гняздо на кедрах, як ты будзеш стагнаць, калі прыйдуць на цябе болі, як болі той, якая нараджае.
ЗАХАРЫІ 11:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Адчыні, Лібане, дзьверы свае, і пажарэ агонь кедры твае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Адчыняй, Ліване, брамы твае, і хай зжарэ агонь кедры твае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адчыні свае брамы, Лібане, і хай агонь спаліць твае кедры. |
Ты, што жывеш на Лібане і маеш гняздо на кедрах, як ты будзеш стагнаць, калі прыйдуць на цябе болі, як болі той, якая нараджае.
Вось, Ашур, кедр на Лібане, з прыгожымі галінамі і цяністаю лістотаю, гонкі высокасьцю, і паміж хмарамі вершаліна ягоная.
бо гвалт [твой над] Лібанам прыйдзе на цябе, і зьнішчэньне жывёлы спалохае цябе за кроў людзкую і за гвалт над зямлёю, над горадам і над усімі, хто жыве ў ім.
За тое, што ты рабаваў шмат народаў, абрабуюць цябе ўсе пазасталыя плямёны за кроў людзкую і за гвалт над зямлёю, над горадам і над усімі, хто жыве ў ім.
Узыйдзіце на гару, і вазіце дрэва, і будуйце Дом [Божы]; і Я буду спагадаць яму, і ўслаўлюся, кажа ГОСПАД.
І Я вярну іх з зямлі Эгіпецкай, і з Асірыі зьбяру іх, і ў зямлю Гілеад і на Лібан прывяду іх, і ня [будзе хапаць] месца для іх.
Галасі, кіпарысе, бо кедр упаў, бо слаўныя зруйнаваныя; галасіце, дубы Башану, бо паваліўся лес непраходны.
У той дзень Я зраблю князёў Юды як казан з агнём сярод дроваў і як паходню запаленую сярод снапоў, і яны пажаруць справа і зьлева ўсе народы навокал, і Ерусалім будзе зноў населены на месцы сваім, у Ерусаліме.
Узгарэўся агонь ярасьці Маёй і будзе гарэць аж да найглыбейшай адхлані, і спаліць зямлю і ўраджай ейны, і спапяліць падваліны гор.