і праводзілі сыноў сваіх і дачок сваіх праз агонь, і займаліся варажбою і чараваньнем, і прадаваліся, каб рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і гнявілі Яго.
ЕРАМІІ 7:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пабудавалі ўзгорак Тафэт у лагчыне Бэн-Гінном, каб паліць у агні сыноў сваіх і дачок сваіх, а гэтага Я не загадваў ім, і не прыйшло гэта на сэрца Маё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і зладзілі вышыні ў даліне Тафэта, у даліне сыноў Эномавых, каб паліць сыноў сваіх і дачок сваіх у агні, чаго Я не загадваў, і што мне на сэрца ня прыходзіла. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пабудавалі ўзгорак Тафэт у лагчыне Бэн-Гэном, каб паліць агнём сыноў сваіх і дачок сваіх, чаго Я не загадваў ім і што не задумваў Я ў сэрцы Маім». |
і праводзілі сыноў сваіх і дачок сваіх праз агонь, і займаліся варажбою і чараваньнем, і прадаваліся, каб рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і гнявілі Яго.
І апаганіў ён Тафэт, які ў даліне Бэн-Гінном, каб ужо ніхто не праводзіў сына свайго або дачку праз агонь для Малоха.
І пазабіваў ён усіх сьвятароў узгоркаў, якія там [былі] пры ахвярніках, і спаліў на іх косткі чалавечыя, і вярнуўся ў Ерусалім.
І ён кадзіў у даліне Бэн-Гінном, і спаліў сыноў сваіх у агні паводле брыдотаў тых народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.
І ён праводзіў сыноў сваіх праз агонь у даліне Бэн-Гінном, і гадаў, і чараваў, і варажыў, і паставіў тых, якія выклікаюць мёртвых, і тых, якія выклікаюць духаў, і павялічваў учынкі ліхія ў вачах ГОСПАДА, каб гнявіць Яго.
Бо здаўна ўжо прыгатаваны Тафэт, таксама прызначаны для валадара, глыбокі і шырокі, вогнішча агню, і дрэва шмат; і подых ГОСПАДА, як струмень серкі, распаліць яго.
Вы распаляецеся [юрлівасьцю] да ідалаў пад кожным дрэвам зялёным, забіваеце [ў ахвяру] дзяцей у ярах і ў шчылінах скалаў.
І выйдзі ў даліну Бэн-Гінном, якая пры ўваходзе ў браму Харсіт, і там будзеш абвяшчаць слова, якое Я прамоўлю табе.
Як ты можаш казаць: “Я не апаганеная, я за Бааламі не хадзіла”? Паглядзі на шляхі твае ў даліне, даведайся, што ты зрабіла, маладая, хуткая вярблюдзіца, якая кідаецца ў-ва ўсе бакі.
І яны пабудавалі ўзгоркі для Баала, якія ў даліне Бэн-Гіном, каб праводзіць праз агонь сыноў сваіх і дочак сваіх дзеля Малоха. Я не загадваў ім гэтага, і не прыходзіла на сэрца Маё, каб рабіць такую брыдоту і давесьці Юду да грэху”.
І брала ты сыноў тваіх і дочак тваіх, якіх ты нарадзіла Мне, і складала іх у ахвяру на зьнішчэньне. Ці ж ня досыць распусты тваёй?
Я даў ім паганіцца ахвярамі іхнімі, каб яны праводзілі праз агонь усё, што першароднае ўлоньня, каб напалохаліся і каб даведаліся, што Я — ГОСПАД”.
І калі складаеце дары вашыя, калі праводзіце сыноў вашых праз агонь, вы паганіцеся з усімі ідаламі іхнімі аж па сёньняшні дзень. І Я маю даць вам, дом Ізраіля, шукаць [парады ў Мяне]? Як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, ня дам вам шукаць [парады ў Мяне].
Не аддавай дзіцяці твайго, каб прывесьці да Малоха, і ня будзеш паганіць імя Бога твайго. Я — ГОСПАД.
Ці ГОСПАДУ даспадобы тысяча бараноў, дзесяць тысячаў струмянёў алею? Ці аддам першароднага майго за віну маю, плод улоньня майго — за грэх душы маёй?
Не рабі гэтак ГОСПАДУ, Богу твайму, бо ўсё, чым брыдзіцца ГОСПАД і што ненавідзіць, яны багам сваім рабілі, нават сыноў сваіх і дачок сваіх у агні палілі для багоў сваіх.
і пойдуць, і будуць служыць багам чужым, і будуць пакланяцца ім, ці сонцу, ці месяцу, ці ўсяму войску нябеснаму, што я забараніў табе,
Няхай ня знойдзецца ў цябе той, хто сына свайго або дачку праводзіць праз агонь, ці глядзіць на аблокі, ці займаецца варажбой ці чараваньнем,
І ўзьнімалася мяжа лагчынай Бэн-Гінном паўднёвым схілам гор Евусэяў, значыць праз Ерусалім, і ўзыходзіла на верх гары, якая насупраць лагчыны Гінном ад захаду і на скраю паўночным лагчыны Рэфаім.