Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 7:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 Дзеля гэтага прыхо­дзяць дні, кажа ГОСПАД, і ня будуць казаць пра Тафэт або пра лагчыну Бэн-Гінном, але пра Даліну забойства, і ў Тафэце будуць хаваць памёршых дзеля нястачы [іншага] месца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 За тое вось, прыходзяць дні, кажа Гасподзь, калі ня будуць болей называць месца гэтае Тафэтам і далінаю сыноў Эномавых, а далінаю забойства, і ў Тафэце будуць хаваць ад недахопу месца.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 «Таму, вось, прыйдуць дні, — кажа Госпад, — што не будзе гаварыцца больш пра Тафэт або пра лагчыну Бэн-Гэном, але пра лагчыну Забойства, і ў Тафэце будуць хаваць памерлых, бо не будзе [іншага] месца.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 7:32
10 Крыжаваныя спасылкі  

І апаганіў ён Тафэт, які ў даліне Бэн-Гінном, каб ужо ніхто не праводзіў сына свайго або дачку праз агонь для Малоха.


і скажы ім: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Я гэтак разаб’ю народ гэты і горад гэты, як разьбіваецца посуд ганчара, які ня можа ўжо быць напраўлены. Будуць хаваць у Тафэце, таму што ня будзе месца на пахаваньне.


І стануцца дамы Ерусаліму і дамы валадароў Юды нячыстымі, як месца Тафэт, усе дамы, на дахах якіх палілі кадзіла для моцаў нябесных і складалі ахвяры вадкія для іншых багоў”».


І выйдзі ў даліну Бэн-Гінном, якая пры ўваходзе ў браму Харсіт, і там будзеш абвяшчаць слова, якое Я прамоўлю табе.


Дзеля гэтага, вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і больш ня будзе называцца месца гэтае Тафэт і даліна Бэн-Гінном, але [назавецца] Даліна забойства.


І ўся даліна трупаў і попелу, усе палі аж да ручая Кедрон, да рагу Брамы Конскай на ўсход [будуць] сьвятыняй ГОСПАДА, і ня будуць яны больш зруйнаваныя і зьнішчаныя на вякі».


І пабудавалі ўзгорак Тафэт у лагчыне Бэн-Гінном, каб паліць у агні сыноў сваіх і дачок сваіх, а гэтага Я не загадваў ім, і не прыйшло гэта на сэрца Маё.


і будуць зруйнаваныя ахвярнікі вашыя і паразьбіваныя слупы вашыя, і Я кіну забітых вашых перад ідаламі вашымі.


і Я зруйную ўзгоркі ва­шыя, і паб’ю слупы вашыя, і кі­ну трупы вашыя на ідалаў ва­шых, і будзе брыдзіцца душа Мая вамі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы