І ўзяў Абрам Сарай, жонку сваю, і Лота, сына брата свайго, і ўсю маёмасьць, якую прыдбалі, і слугаў, якіх набылі ў Харане, і выйшлі, каб пайсьці ў зямлю Ханаан. І прыйшлі яны ў зямлю Ханаан.
ЕРАМІІ 52:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) у васямнаццатым годзе Навухаданосара — васемсот трыццаць дзьве душы з Ерусаліму; Біблія (пераклад В. Сёмухі) у васямнаццаты год Навухаданосара зь Ерусаліма выселена васемсот трыццаць дзьве душы; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) у васемнаццатым годзе Набукаданосара — восемсот трыццаць дзве душы з Ерузаліма. |
І ўзяў Абрам Сарай, жонку сваю, і Лота, сына брата свайго, і ўсю маёмасьць, якую прыдбалі, і слугаў, якіх набылі ў Харане, і выйшлі, каб пайсьці ў зямлю Ханаан. І прыйшлі яны ў зямлю Ханаан.
А рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія ўцяклі да валадара Бабілонскага, і рэшту мноства [людзей простых] Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, перасяліў у няволю.
І перасяліў ён тых, якія засталіся ад мяча, у Бабілон, і былі яны слугамі ягонымі і сыноў ягоных аж да пачатку валадараньня валадарства Пэрсаў,
Слова, якое было ад ГОСПАДА да Ярэміі ў дзясятым годзе Сэдэкіі, валадара Юды, значыцца, у васямнаццатым годзе Навухаданосара.
А рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія здаліся яму, і рэшту народу, якая засталася, Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, выгнаў у Бабілон.
А ў пятым месяцы, у дзясяты [дзень] месяца, а [быў] гэта дзевятнаццаты год Навухаданосара, валадара Бабілонскага, увайшоў у Ерусалім Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, які стаяў перад абліччам валадара Бабілонскага.
Вось народ, які выгнаў [у няволю] Навухаданосар: у сёмым годзе — тры тысячы дваццаць тры Юдэі;
у дваццаць трэцім годзе Навухаданосара Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, выгнаў [у няволю] семсот сорак пяць душаў Юдэяў. Усіх [разам] — чатыры тысячы шэсьцьсот душаў.