ЕРАМІІ 50:37 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Меч на коней ягоных і на калясьніцы ягоныя, і на ўсю мешаніну [людзей], якая пасярод яго, і будуць яны, як жанчыны; меч на скарбы ягоныя, і будуць яны разрабаваныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) меч на коней яго і на калясьніцы яго і на ўсе рознапляменныя народы сярод яго, і яны будуць як жанчыны; меч на скарбы яго, і яны будуць разрабаваны; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Меч на яго коней і на яго калясніцы, і на ўсю грамаду людзей, якая ёсць пасярод яго; і будуць яны, як жанчыны! Меч на скарбы яго, і будуць яны разрабаваныя. |
Зрабаваныя моцныя сэрцам, дрэмлюць сном сваім, і не знайшлі ўсе мужы дужыя рук сваіх.
У той дзень станецца Эгіпет нібы жанчыны, будзе дрыжэць і будзе палохацца ад выгляду ўзьнятай рукі ГОСПАДА Магуцьцяў, якую Ён падыме супраць іх.
І дам табе скарбы, якія ў цемры, і багацьці схаваныя, каб ты ведаў, што Я — ГОСПАД, Які паклікаў цябе імем тваім, Бог Ізраіля.
і ўсе разнастайныя [народы] і ўсіх валадароў зямлі Уц, усіх валадароў зямлі Філістынскай, Ашкелён, Газу, Экрон, і рэшту Ашдоду,
Керыёт будзе здабыты, і крэпасьці захопленыя. І будзе сэрца волатаў Мааву ў той дзень, як сэрца жанчыны, якая нараджае.
Прыходзьце да яе з канцоў [зямлі], адкрыйце ўсе клуні ейныя, і раскідайце яе як снапы, і зрабіце яе закляцьцем, няхай ніхто не застанецца ў ёй.
Табою Я паб’ю мужчыну і жанчыну, табою паб’ю старога і маладога, табою паб’ю юнака і дзяўчыну.
Волаты Бабілонскія кінулі ваяваць, сядзяць у крэпасьцях, зьнікла сіла іхняя, і сталіся яны як жанчыны. Сядзібы іхнія спалены, і засаўкі іхнія паламаныя.
Куш, Пут і Люд, і ўсе чужынцы, і Куб, і сыны зямлі запавету [разам] з імі пагінуць ад мяча.
І вы насыціцеся пры стале Маім канём і калясьніцаю, волатам і ўсякім ваяром, кажа Госпад ГОСПАД.
Вось, Я супраць цябе, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і Я спалю сярод дыму калясьніцы твае, і меч зжарэ ільвянятаў тваіх, і Я вынішчу з зямлі здабычу тваю, і ня будзе больш чуваць голас паслоў тваіх.
Вось, народ твой — як жанчыны ўнутры цябе. Для ворагаў тваіх шырока адчыненыя брамы зямлі тваёй, і зжэр агонь завалы твае.
Я перавярну пасады валадарстваў, і выгублю моц валадарстваў паганаў, і перавярну калясьніцы і тых, якія едуць у іх, і паваляцца коні і вершнікі іхнія, кожны ад мяча брата свайго.