ЕРАМІІ 49:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад гуку зьнішчэньня іхняга задрыжыць зямля, і крык будзе чутны над Морам Чырвоным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад шуму падзеньня іх здрыганецца зямля, і водгалас крыку іхняга будзе чуцен каля Чэрмнага мора. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На вестку пра знішчэнне іх дрыжыць зямля, і крык чутны над морам Чырвоным. |
І Я ўстрывожу дзеля цябе народы шматлікія, і валадары іхнія спалохаюцца дзеля цябе, калі буду махаць мячом Маім перад абліччам іхнім, і будуць безупынна дрыжэць у страху за душу сваю ў дзень падзеньня твайго.
стаўшы здалёк дзеля страху ад мучэньняў яе і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі Бабілон, горад магутны, бо ў адну гадзіну прыйшоў суд твой!»