Так людзі з Бабілону зрабілі Сукот-Бэнота, а людзі з Куты зрабілі Нэргаля, а людзі з Хамату — Ашыму,
ЕРАМІІ 39:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўвайшлі ўсе князі валадара Бабілонскага, і сталі каля Сярэдзіннай Брамы: Нэргал-Сарэцэр, Самгар-Нэво, Сар-Сэхім, галоўны эўнух, Нэргал-Сарэцэр, галоўны маг, і ўся рэшта князёў валадара Бабілонскага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўвайшлі ў яго ўсе князі цара Вавілонскага і разьмсьціліся ў сярэдняй браме, Нэргал-Шарэцэр, Самгар-Нэво, Сарсэхім, начальнік еўнухаў, Нэргал-Шарэцэр, начальнік магаў, і ўсе астатнія князі цара Вавілонскага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўвайшлі тады ўсе князі цара Бабілона і селі ў Сярэдняй браме: Нэргал-Сарэцэр з Самегар-Нэба, Сарсахім, кіраўнік еўнухаў, Нэргал-Сарэцэр, кіраўнік магаў, і ўсе астатнія князі цара Бабілона. |
Так людзі з Бабілону зрабілі Сукот-Бэнота, а людзі з Куты зрабілі Нэргаля, а людзі з Хамату — Ашыму,
Бо вось, Я паклічу плямёны валадарстваў поўначы, кажа ГОСПАД, і яны прыйдуць, і паставяць кожны пасад свой каля ўваходу ў брамы Ерусаліму і супраць усіх муроў ягоных навокал, і супраць усіх гарадоў Юды.
“Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Вось, Я адвярну назад прылады ваенныя, якія ў руках вашых і якімі вы ваюеце з валадаром Бабілонскім і з Халдэйцамі, што аблягаюць вас звонку муроў, і зьбяру іх у сярэдзіне гораду гэтага.
І сказаў Ярэмія Сэдэкіі: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Калі ты, выходзячы, выйдзеш да князёў валадара Бабілонскага, будзе жыць душа твая, і горад гэты ня будзе спалены агнём, і ты будзеш жыць, і дом твой.
І паслаў Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, і Нэвушазбан, галоўны эўнух, і Нэргал-Сарэцэр, галоўны маг, і ўсе начальнікі валадара Бабілонскага,
Ад мноства коней ягоных пакрые цябе куродым іхні, ад грукату вершніка, колаў і калясьніцаў будуць дрыжаць муры твае, калі яны будуць уваходзіць у брамы твае, як пры ўваходзе ў здабыты горад.