ЕРАМІІ 36:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прачытаў Барух з кнігі ў вушы народу словы Ярэміі ў Доме ГОСПАДА ў пакоі Гемарыі, сына Шафана, пісара, на верхнім панадворку каля ўваходу ў Браму Новую Дома ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прачытаў Варух напісаныя ў скрутку словы Ераміі ў доме Гасподнім, у пакоі Гемарыі, сына Сафанавага, пісца, на верхнім двары, каля ўваходу ў новую браму дома Гасподняга, у вушы ўсяму народу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прачытаў Барух са скрутку, каб чуў увесь народ словы Ярэміі ў доме Госпада, у зале Гамары, сына Сафана, пісара, на верхнім панадворку, ля ўваходу ў Новую браму дома Госпадава. |
І аббудаваў ён унутраны панадворак трыма шэрагамі чэсаных камянёў і шэрагам бярвеньняў кедровых.
Толькі ўзгоркі не былі зьнішчаныя, і народ складаў ахвяры, і кадзіў на ўзгорках. І пабудаваў ён верхнюю браму Дому ГОСПАДА.
І прыйшлі Эліякім, сын Хількіі, загадчык дому [валадара], і Шэўна пісар, і Ёах, сын Асафа, канцлер, да Эзэкіі ў разьдзёртых шатах, і паведамілі яму словы Рабсака.
І сталася ў васямнаццатым годзе валадара Ёсіі, паслаў валадар пісара Шафана, сына Ацаліі, сына Мэшуляма, у Дом ГОСПАДА, кажучы:
І пачулі князі Юды словы гэтыя, і выйшлі з дому валадара ў Дом ГОСПАДА, і селі каля ўваходу Новай Брамы [ў Доме] ГОСПАДА.
Аднак рука Ахікама, сына Шафана, была з Ярэміем, каб ня быў ён аддадзены ў рукі народу, каб забілі яго.
[Ён паслаў яго] праз рукі Элеасы, сына Шафана, і Гемарыі, сына Хількіі, якіх паслаў Сэдэкія, валадар Юды, да Навухаданосара, валадара Бабілонскага, у Бабілон, кажучы:
і ўвёў іх у Дом ГОСПАДА, у пакой сыноў Ханана, сына Ігдаліі, чалавека Божага, які блізка пакою князёў, над пакоем Маасэі, сына Шальлюма, які пільнаваў парог.
І хоць Эльнатан, Дэлая і Гемарыя прасілі валадара не паліць скрутак, ён іх не паслухаў.
Таму пойдзеш ты і прачытаеш са скрутка словы ГОСПАДА, якія ты напісаў з вуснаў Маіх, у вушы народу ў Доме ГОСПАДА ў дзень посту. Таксама ў вушы ўсяго Юды, які прыходзіць з гарадоў сваіх, прачытаеш [гэта].
І Барух, сын Нэрыя, зрабіў усё, што загадаў яму Ярэмія прарок, каб прачытаў з кнігі словы ГОСПАДА ў Доме ГОСПАДА.
Бо Барух, сын Нэрыі, намовіў цябе супраць нас, каб выдаць нас у рукі Халдэйцаў, каб забіць нас або выгнаць нас у Бабілон».
А ў горадзе схапіў ён аднаго эўнуха, які быў начальнікам войска, і сем чалавек, якія бачаць аблічча валадара, якіх знайшлі ў горадзе, і пісара начальніка войска, які рабіў попіс народу зямлі, і шэсьцьдзясят людзей простых, якіх знайшлі ў горадзе.