І прыйдуць яны, і будуць весяліцца на вяршыні Сыёну, і прыгарнуцца да даброцьцяў ГОСПАДА, да збожжа, і віна, і алею, авечак і быдла; і станецца душа іхняя як сад напоены [вадой], і ня будуць больш жыць у нястачы.
ЕРАМІІ 31:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І будзе жыць у ёй Юда, і ў-ва ўсіх гарадах ейных, разам земляробы і тыя, што ходзяць за статкам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паселіцца на ёй Юда і ўсе гарады ягоныя разам, земляробы і тыя, што ходзяць са статкамі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І абжывуцца ў ёй Юда, і ўсе разам гарады яе, земляробы і тыя, што за статкам ходзяць. |
І прыйдуць яны, і будуць весяліцца на вяршыні Сыёну, і прыгарнуцца да даброцьцяў ГОСПАДА, да збожжа, і віна, і алею, авечак і быдла; і станецца душа іхняя як сад напоены [вадой], і ня будуць больш жыць у нястачы.
І Я памножу на вас людзей, увесь дом Ізраіля, і гарады будуць абжытыя, і руіны будуць адбудаваныя.
і сказаў яму: “Бяжы, прамоў да юнака гэтага, кажучы: ‘Ерусалім будзе заселены па-за мурамі з прычыны мноства людзей і скаціны ў ім.