ЕРАМІІ 30:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І будуць сыны ягоныя як даўней, і сход ягоны будзе моцны перад абліччам Маім, і Я наведаю ўсіх, якія ўціскаюць яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сыны ягоныя будуць, як раней, і гурт ягоны будзе стаяць перад Мною, і пакараю ўсіх уціскальнікаў ягоных. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І будуць сыны яго, як на пачатку, і сход яго будзе стаяць перада Мною, і Я пакараю ўсіх, што трывожаць яго. |
І Я прымушу крыўдзіцеляў тваіх есьці цела сваё, і ўласнай крывёю яны нап’юцца, быццам маладым віном. І даведаецца кожнае цела, што Я — ГОСПАД, Збаўца твой і Адкупіцель твой, Моцны Якуба».
Гэта кажа Госпад твой, ГОСПАД, Бог твой, Які заступаецца за народ Свой: «Вось, Я забіраю з рукі тваёй келіх ап’яненьня, фуз з келіху гневу Майго, і ты ня будзеш больш піць яго.
І будзеш ты ўмацаваная ў праведнасьці, і будзеш далёкая ад уціску, бо ня будзеш баяцца, і [далёкая] ад страху, бо ён не наблізіцца да цябе.
Ізраіль — гэта сьвятасьць для ГОСПАДА, першы плод Ягоны. Усе, што ядуць яго, робяцца вінаватымі, няшчасьце прыходзіць на іх, кажа ГОСПАД.
Дзеля гэтага ўсе, што зьядаюць цябе, самі будуць зьедзеныя, і ўсе прыгнятальнікі твае пойдуць у няволю, і тыя, што нішчылі цябе, стануцца здабычай, і ўсіх, што рабавалі цябе, Я аддам на рабаваньне.
І дам ім адно сэрца і адзін шлях, каб баяліся Мяне ў-ва ўсе дні, каб добра было ім і сынам іхнім пасьля іх.
Навярні нас да Сябе, ГОСПАДЗЕ, і мы навернемся; аднаві дні нашыя, як даўней [было].
І Я ўмацую дом Юды, і дом Язэпа выбаўлю, і вярну іх; бо Я зьлітуюся над імі, і яны будуць, быццам Я не кідаў іх, бо Я — ГОСПАД, Бог іхні, і Я адкажу ім.
Я засьвішчу ім і зьбяру іх, бо Я адкупіў іх, і яны будуць множыцца, як множыліся [раней].
І плошчы гораду гэтага напоўняцца хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія гуляюць на плошчах ягоных.