І ваяваў народ супраць народу, і горад супраць гораду, таму што Бог бянтэжыў іх усякімі бядотамі.
ЕРАМІІ 25:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Вось, гора пераходзіць з народу да народу, і бура вялікая прачынаецца з канцоў зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так кажа Гасподзь Саваоф: вось, бедства пойдзе ад народа да народа, і вялікая віхура падымецца ад краёў зямлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Вось, няшчасце ахоплівае народ за народам, уздымаецца страшэнная бура з канцоў зямлі. |
І ваяваў народ супраць народу, і горад супраць гораду, таму што Бог бянтэжыў іх усякімі бядотамі.
І ГОСПАД дасьць пачуць голас Свой магутны, і моц рамяна Свайго пакажа ў выбуху гневу і ў полымі агню, які [ўсё] зьядае, у буры і навальніцы, і ў градзе камянёў.
Бо ГОСПАД у гневе супраць усіх народаў і ў абурэньні супраць усяго войска іхняга. Ён зрабіў іх закляцьцем і аддаў іх на загубу.
Стрэлы ягоныя вострыя і ўсе лукі ягоныя напятыя; капыты коней ягоных — як крэмень, колы [калясьніцаў] ягоных — як віхор.
Я [ведаю] ўчынкі іхнія і думкі іхнія, і прыйду, каб сабраць усе народы і мовы; і прыйдуць яны, і ўбачаць славу Маю.
Вось, бура ад ГОСПАДА, лютасьць выходзіць, і віхор шалее і спадае на галаву бязбожнікаў.
Вось, віхура ад ГОСПАДА, гнеў [Ягоны] прыходзіць, віхура страшэзная спадзе на галовы бязбожнікаў.
Гэта кажа ГОСПАД: “Вось, народ прыходзіць з зямлі паўночнай, і народ вялікі падымаецца з канцоў зямлі.
Лук і дзіду яны трымаюць, жудасныя яны і ня маюць літасьці, голас іхні як мора шуміць, і яны на конях едуць, пашыхтаваныя, як чалавек да бою супраць цябе, дачка Сыёну!”
Дзеля гэтага чакайце Мяне, кажа ГОСПАД, у дзень, калі Я паўстану, каб [узяць] здабычу, бо на суд Мой Я зьбяру народы, зграмаджу валадарствы, каб выліць на іх абурэньне Маё, увесь жар гневу Майго, бо агнём рэўнасьці Маёй будзе праглынута ўся зямля.
І будуць знакі на сонцы, і месяцы, і зорках, і на зямлі ўціск народаў у зьбянтэжанасьці, як зараве і забушуе мора.