і пабудаваў ён ахвярнік усяму войску нябеснаму на абодвух панадворках Дому ГОСПАДА.
ЕРАМІІ 23:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо і прарок, і сьвятар сапсаваныя, і нават у Доме Маім знайшоў Я ліхоту іхнюю, кажа ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо іхні прарок і сьвятар - крывадушнікі; нават у доме Маім Я знайшоў бязбожнасьць іхнюю, кажа Гасподзь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Прарок бо і святар апаганены, і ў доме Маім знайшоў Я ліхоту іх, — кажа Госпад. — |
і пабудаваў ён ахвярнік усяму войску нябеснаму на абодвух панадворках Дому ГОСПАДА.
І паставіў ён выяву ідала, якую зрабіў, у Доме Божым, пра які казаў Бог Давіду і Салямону, сыну ягонаму: «У Доме гэтым і ў Ерусаліме, які Я абраў з усіх каленаў Ізраіля, Я палажу імя Маё на вякі;
Таксама ўсе начальнікі, сьвятары і народ памнажалі нявернасьць сваю паводле ўсіх брыдотаў народаў, і ганьбілі Дом ГОСПАДА, які Ён асьвяціў у Ерусаліме.
I былі знойдзены з сыноў сьвятарскіх, якія ўзялі за жонак чужынак, — з сыноў Ешуа, сына Ёцадака і братоў ягоных: Маасэя, Эліэзэр, Ярыў і Гедалія.
Навошта каханай Маёй у доме Маім зьдзяйсьняць намеры ліхія з многімі? Ці ж мяса пасьвячонае ўхіліць ад цябе гора тваё і тады ты будзеш радавацца?
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД Магуцьцяў пра прарокаў гэтых: “Вось, Я накармлю іх палыном і напаю іх вадою атрутнаю, бо ад прарокаў Ерусалімскіх выйшла бязбожнасьць на ўсю зямлю гэтую”.
прарокі прарочаць ілжыва, сьвятары навучаюць як хочуць, і народ Мой любіць гэта. Але што вы будзеце рабіць, калі [прыйдзе] гэтаму канец?”
Народ Мой як авечкі заблуканыя, пастыры іхнія завялі іх бадзяцца па гарах; ад гары да ўзгорку яны хадзілі, і забыліся пра месца адпачынку свайго.
Бо ад найменшага аж да найбольшага ахапіла ўсіх прагнасьць зыску, ад прарока аж да сьвятара, усе робяць падман.
Бо сыны Юды чыняць зло на вачах Маіх, кажа ГОСПАД, паставілі ідалаў сваіх у доме, над якім клічуць імя Маё, каб зьняважыць Яго.
Дзеля таго жонак іхніх Я аддам іншым, палі іхнія — [іншым] уласьнікам, бо ад найменшага да найбольшага яны хцівыя да зыску. Ад прарока да сьвятара ўсе робяць хлусьню.
Глянь, ГОСПАДЗЕ, і прыгледзься, каму Ты ўчыніў гэта. Ці маюць жанчыны есьці плод свой, немаўлятаў, якіх выкармілі? Ці маюць быць забіваныя ў сьвятыні Госпада сьвятар і прарок?
Бо калі яны ахвяроўвалі сыноў сваіх ідалам сваім, у той самы дзень прыходзілі ў сьвятыню Маю, паганячы яе. Вось так яны рабілі ў сярэдзіне Дому Майго.
А тыя лявіты, якія аддаліліся ад Мяне, калі блукаў Ізраіль, калі адступіў ад Мяне, [ідучы] за ідаламі сваімі, яны панясуць беззаконьне сваё.
Аздобныя ўпрыгожваньні іхнія напоўнілі іх пыхлівасьцю, і з іх яны зрабілі брыдоты свае, ідалапаклонства сваё ўчынілі з іх. Таму Я замяню іх у нячыстасьць для іх,
І семдзясят мужоў спасярод старшыняў дому Ізраіля стаялі перад імі, і між імі Яазанія, сын Шафана; і ў руцэ сваёй кожны меў кадзільніцу сваю, і пах узносіўся з воблакаў кадзіла.
І Ён завёў мяне на ўнутраны панадворак Дому ГОСПАДА, і вось, каля ўваходу ў сьвятыню ГОСПАДА, паміж прысенкам і ахвярнікам, — каля дваццаці пяці мужчынаў, сьпіны іхнія [павернутыя] да сьвятыні ГОСПАДА, а абліччы іхнія — на ўсход, і яны пакланяліся на ўсход, [пакланяліся] сонцу.
Князі ягоныя сярод яго — ільвы, якія рыкаюць, судзьдзі ягоныя — ваўкі вечаровыя, якія не пакідаюць [нічога] да раніцы.
Прарокі ягоныя — прайдзісьветы, людзі здрадлівыя, сьвятары ягоныя зьняважылі сьвятыню, парушылі Закон.