Цяжка мне, бо [няма цябе], браце мой Ёнатан! Ты быў вельмі дарагі для мяне. Любоў твая была для мяне даражэй за любоў жаночую.
ЕРАМІІ 22:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД пра Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды: “Ня будуць галасіць па ім: “Аёй, браце мой! Аёй, сястра мая!” Ня будуць галасіць па ім: “Аёй, пане! Аёй, яснавяльможны!” Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму так кажа Гасподзь пра Ёакіма, сына Ёсіі, цара Юдэйскага: ня будуць аплакваць яго: «на жаль, браце мой!» і: «на жаль, сястра!». Ня будуць аплакваць яго: «на жаль, спадару!» і: «на жаль, вашэці!» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму вось што кажа Госпад Еліякіму, сыну Осіі, цару Юдэйскаму: “Не будуць плакаць па ім: “О гора, браце мой! О гора, сястра мая!” Не будуць па ім плакаць: “О гора, гаспадару! О гора, ясны!” |
Цяжка мне, бо [няма цябе], браце мой Ёнатан! Ты быў вельмі дарагі для мяне. Любоў твая была для мяне даражэй за любоў жаночую.
Егаякім меў дваццаць пяць гадоў, калі стаў валадаром, і адзінаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Зэбіда, дачка Пэдаі з Румы.
І вынес ён з Дому ГОСПАДА Астарту, і [занёс] па-за Ерусалім да ручая Кедрон, і спаліў яе каля ручая Кедрон, і сьцёр яе на парахно, і кінуў яе на магілы людзей простых.
І супачыў Егаякім з бацькамі сваімі, а замест яго стаў валадаром Егаяхін, сын ягоны.
Сыны Ёсіі: першародны Ёханан, другі — Егаякім, трэці — Сэдэкія, чацьвёрты — Шальлюм.
І галасіў Ярэмія па Ёсіі, і ўсе сьпевакі і сьпявачкі апавядаюць пра Ёсію ў галашэньнях сваіх аж да сёньня, і ўвялі іх як звычай у Ізраілі, і вось яны запісаныя ў галашэньнях.
Дваццаць пяць гадоў было Егаякіму, калі ён пачаў валадарыць, і адзінаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме. І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА, Бога свайго.
Ад сьмяротных хваробаў яны паўміраюць, ня будуць яны аплаканыя і ня будуць пахаваныя, будуць гноем на абліччы зямлі. Будуць гінуць ад мяча і голаду, і трупы іхнія будуць ежай для птушак нябесных і зьвяроў зямных.
Паўміраюць вялікія і малыя ў зямлі гэтай, ня будуць яны пахаваныя і ня будуць плакаць па іх, ня будуць рабіць нарэзаў [на скуры] і ня будуць стрыгчыся [дзеля іх].
Ня плачце дзеля памёршага і не галасіце дзеля яго. Плачце, плачучы, дзеля таго, хто адыходзіць, бо ён ня вернецца ўжо і ня ўбачыць родную зямлю сваю.
Ты памрэш у супакоі, і падобна, як палілі пахошчы для бацькоў тваіх, валадароў даўнейшых, якія былі перад табою, так будуць паліць і для цябе. І будуць галасіць па табе: "Аёй! Аёй!", бо Я прамовіў слова, кажа ГОСПАД”».
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД пра Егаякіма, валадара Юды. Ня будзе ў яго таго, хто будзе сядзець на пасадзе Давіда. Труп ягоны будзе выстаўлены на сьпёку ўдзень і на холад уначы.