Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 22:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 Таму так кажа Гасподзь пра Ёакіма, сына Ёсіі, цара Юдэйскага: ня будуць аплакваць яго: «на жаль, браце мой!» і: «на жаль, сястра!». Ня будуць аплакваць яго: «на жаль, спадару!» і: «на жаль, вашэці!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД пра Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды: “Ня будуць галасіць па ім: “Аёй, браце мой! Аёй, сястра мая!” Ня будуць галасіць па ім: “Аёй, пане! Аёй, яснавяльможны!”

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 Таму вось што кажа Госпад Еліякіму, сыну Осіі, цару Юдэйскаму: “Не будуць плакаць па ім: “О гора, браце мой! О гора, сястра мая!” Не будуць па ім плакаць: “О гора, гаспадару! О гора, ясны!”

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 22:18
17 Крыжаваныя спасылкі  

І памруць вялікія і малыя на зямлі гэтай; і ня будуць пахаваныя, і ня будуць аплакваць іх, ні рваць сябе, ні стрыгчыся дзеля іх.


І паклаў цела ягонае ў сваёй магільніцы і плакаў па ім: жаль мне, браце мой!


Ня плачце па памерлым і не шкадуйце яго; а горка плачце па тым, хто ідзе ў палон, бо ён ужо ня вернецца і ня ўбачыць роднай краіны сваёй.


цяжкімі сьмерцямі памруць яны і ня будуць ні аплаканыя, ні пахаваныя; будуць гноем на паверхні зямлі; мечам і голадам будуць вынішчаны, і трупы іх будуць ежаю птушкам нябесным і зьвярам зямным.


ты памрэш у міры, і як бацькам тваім, - ранейшым царам, якія былі да цябе, - палілі пры пахаваньні пахошчы, так спаляць і табе і аплачуць цябе: «на жаль, спадару», бо Я вымавіў гэтае слова, кажа Гасподзь.


Аплакаў Ёсію і Ерамія ў песьні жалобнай; і гаварылі ўсе сьпевакі і сьпявачкі пра Ёсію ў жалобных песнях сваіх, вядомых да сёньня, і перадалі іх на ўжытак у Ізраіля; і вось яны ўпісаны ў кнігу жалобных песняў.


Смуткую па табе, браце мой Ёнатане; ты быў вельмі дарагі мне; любоў твая была мне вышэйшая за любоў жаночую.


І вынес Астарту з дома Гасподняга за Ерусалім да патока Кедрон і спаліў яе каля патока Кедрон, і сьцёр яе ў пыл і кінуў пыл яе на могілках агульнанародных;


Дваццаць пяць гадоў было Ёакіму, калі зацараваў, і адзінаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Зэбуда, дачка Фэдаі, з Румы.


І спачыў Ёакім з бацькамі сваімі, і зацараваў Еханія, сын ягоны, замест яго.


Дваццаць пяць гадоў было Ёакіму, калі зацараваў, і адзінаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме. І рабіў ён незаўгоднае ў вачах Госпада Бога свайго.


а памрэ ў тым месцы, куды завялі яго палоннага, і больш не пабачыць зямлі гэтай.


Сыны Ёсіі: першынец Ёахаз, другі Ёакім, трэці Сэдэкія, чацьвёрты Сэлум.


І дому цара Юдэйскага скажы: слухайце слова Гасподняе:


за гэта, так кажа Гасподзь пра Ёакіма, цара Юдэйскага: «ня будзе ад яго таго, хто сядзецьме на троне Давідавым, і труп яго будзе выкінуты на сьпёку дзённую і на холад начны;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы