ЕРАМІІ 2:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер, навошта табе шлях у Эгіпет, каб піць ваду з Нілу? І навошта табе шлях у Асірыю, каб піць ваду з ракі? Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сёньня навошта табе дарога ў Егіпет, каб піць ваду зь Ніла? і навошта табе дарога ў Асірыю, каб піць ваду з ракі яе? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А цяпер што за патрэба табе хадзіць у Егіпет, каб піць ваду з Ніла? І навошта ходзіш у Асірыю? Каб піць ваду з ракі? |
і па водах [прывозілі] насеньне Шыхору, жніво ракі [Ніл], прыбытак ягоны, які быў таварам для народаў.
Гора тым, якія зыходзяць у Эгіпет па дапамогу. Яны абапіраюцца на коней, спадзяюцца на калясьніцы, бо іх шмат, і на коньнікаў, бо яны вельмі моцныя, але не глядзяць на Сьвятога Ізраіля і ГОСПАДА не шукаюць.
У той дзень абголіць Госпад лязом, нанятым за ракою, валадаром Асірыйскім, галаву і валасы на нагах, і таксама бараду абрэжа.
Як лёгка ты мяняеш шляхі твае! Таксама Эгіпет асароміць цябе, як асароміла цябе Асірыя.
Дакуль будзеш бадзяцца, дачка бунтоўная? Бо ГОСПАД стварыў рэч новую на зямлі: жанчына збавіць мужа”.
Выцяклі вочы нашыя, марна чакаючы дапамогі; на варце [сваёй] выглядалі мы народ, які ня можа збавіць.
І ты распусьнічала з сынамі Асірыі, бо ня мела насычэньня, распусьнічала з імі, але не насыцілася.
Але [валадар] збунтаваўся і паслаў пасланцоў сваіх у Эгіпет, каб даў яму коней і шмат людзей. Ці пашчасьціць яму? Ці выратуецца той, хто робіць гэтак? Ці той, хто парушыў запавет, будзе ўратаваны?
І ўбачыў Эфраім хваробу сваю, а Юда — рану сваю, і пайшоў Эфраім у Асур, і паслаў да валадара Ярэва, але той ня можа ані аздаравіць вас, ані вылечыць рану вашую.
ад Шыхору, на ўсход ад Эгіпту аж да мяжы Экрону на поўначы, зямля Ханаан, якая дзеліцца паміж пяцьцю князямі Філістынскімі з Газы, Ашдоду, Ашкелёну, Гату і Экрону, і Авеямі на поўдні;