ЕРАМІІ 19:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў Ярэмія з Тафэту, куды яго паслаў ГОСПАД прарочыць, і стаў на панадворку Дома ГОСПАДА, кажучы ўсяму народу: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў Ерамія з Тафэта, куды Гасподзь пасылаў яго прарочыць, і стаў на дварэ дома Гасподняга і сказаў усяму народу: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыйшоў, вось, Ярэмія з Тафэта, куды яго паслаў Госпад праракаваць, ды стаў на панадворку дома Госпада, і сказаў усяму народу: |
Гэта сказаў мне ГОСПАД: «Ідзі і стань у браме сыноў народу, праз якую ўваходзяць валадары Юды і праз якую выходзяць, і ў-ва ўсіх брамах Ерусаліму,
«Гэта кажа ГОСПАД. Стань на панадворку Дому ГОСПАДА і прамаўляй да [жыхароў] усіх гарадоў Юды, якія прыходзяць у Дом ГОСПАДА пакланіцца, усе словы, якія Я загадаў табе казаць, не абміні ані слова!
І сказаў прарок Ярэмія прароку Хананіі перад вачыма сьвятароў і перад вачыма ўсяго народу, які стаяў у Доме ГОСПАДА.