І яны кінулі ў агонь багоў іхніх, бо яны ня богі, але толькі творы рук чалавечых з дрэва і камяня, і яны зьнішчылі іх.
ЕРАМІІ 16:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж можа чалавек зрабіць сабе багоў? А яны — ня богі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці можа чалавек зрабіць сабе божышчаў, якія зрэшты не багі? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж можа чалавек зрабіць сабе багоў? А яны ж зусім не багі!”» |
І яны кінулі ў агонь багоў іхніх, бо яны ня богі, але толькі творы рук чалавечых з дрэва і камяня, і яны зьнішчылі іх.
Дзе богі Хамату і Арпаду? Дзе богі Сэфарваіму? Ці выратавалі яны Самарыю ад рукі маёй?
У агонь яны кінулі багоў іхніх, бо яны не былі багамі, але творамі рук чалавечых, дрэвам і камянём, і зьнішчылі іх.
Ці [нейкі] народ зьмяніў багоў? А яны зусім ня Бог! А народ Мой зьмяніў славу сваю на тое, што ня можа дапамагчы!
Навошта Я маю быць да цябе літасьцівы? Сыны твае пакінулі Мяне і прысягалі на тых, якія ня богі. І Я насыціў іх, а яны чужаложылі і зьбіраліся ў доме чужаложніцы.
Навухаданосар валадар зрабіў балвана з золата, вышыня ягоная — шэсцьдзясят локцяў, а шырыня ягоная — шэсьць локцяў. Ён паставіў яго на раўніне Дура ў краіне Бабілонскай.
І вы бачыце і чуеце, што ня толькі ў Эфэсе, але амаль у-ва ўсёй Азіі гэты Павал, пераканаўшы, даволі народу адвярнуў, кажучы, што гэта ня богі, якія рукамі зробленыя.
Але калі нават мы ці анёл з неба будзе дабравесьціць вам насуперак таму, што мы дабравесьцілі вам, няхай будзе адлучаны!