ЕРАМІІ 11:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А ты не маліся за народ гэты і не прынось за іх просьбы і малітвы, бо Я ня выслухаю іх у час, калі яны будуць клікаць Мяне ў горы іхнім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ты не прасі за гэты народ і ня ўзнось за іх малітваў і просьбаў: бо Я не пачую, калі яны будуць клікаць Мяне ў бядоце сваёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык ты не маліся за народ гэты і не ўзнось за іх прашэнне і маленне, бо Я не выслухаю ў час, калі будуць клікаць Мяне, у час гора іх. |
I цяпер пакінь Мяне, і ўзгарыцца гнеў Мой на іх, і Я выгублю іх, і зраблю з цябе народ вялікі».
Дзеля гэтага так кажа Госпад: “Я навяду на іх ліха, з якога яны ня змогуць выйсьці, і яны будуць клікаць да Мяне, але Я ня выслухаю іх”.
Калі яны будуць посьціць, Я ня выслухаю маленьняў іхніх; і калі яны будуць складаць цэласпаленьні і ахвяры хлебныя, Я ня буду мець упадабаньня ў іх, але вынішчу іх мячом, голадам і пошасьцю».
І сказаў ГОСПАД мне: «Калі б [нават] Майсей і Самуэль сталі перад абліччам Маім, душа Мая ня [зьвернецца] да народу гэтага! Выгані [іх] ад аблічча Майго, няхай яны адыйдуць!
А ты не маліся за народ гэты, і ня ўзнось просьбы і малітвы за іх, і не заступайся перада Мною, бо Я ня выслухаю цябе.
З авечкамі сваімі, з валамі сваімі пойдуць шукаць ГОСПАДА, але ня знойдуць. Ён аддаліўся ад іх.
“І сталася, што калі Я клікаў, яны ня чулі. Так і яны будуць клікаць, і Я ня буду чуць, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
І яшчэ другое вы робіце: абліваеце сьлязьмі ахвярнік ГОСПАДА з плачам і стогнам. Ён ужо не зьвяртае [ўвагі] на дары і не прыймае іх зычліва з рук вашых.
Калі хто ўбачыў брата свайго, які грашыць грэхам не на сьмерць, няхай просіць [за яго], і [Бог] дасьць жыцьцё таму, які грашыць не на сьмерць. Ёсьць грэх на сьмерць, не кажу, каб адносна такога ён маліўся.