I назваў Язэп імя першароднага Манаса, бо [казаў:] «Даў мне Бог забыцца ўсе цяжкасьці мае і ўвесь дом бацькі майго».
ЕЗЭКІІЛЯ 48:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А пры мяжы Нэфталі ад боку ўсходняга да боку заходняга — частка Манасы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Каля мяжы Нэфталіма, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Манасіі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І каля мяжы Нэфталі, ад усходу аж да мора, атрымае Манаса адну частку ва ўласнасць. |
I назваў Язэп імя першароднага Манаса, бо [казаў:] «Даў мне Бог забыцца ўсе цяжкасьці мае і ўвесь дом бацькі майго».
I цяпер два сыны твае, што нарадзіліся табе ў зямлі Эгіпецкай, да прыходу майго да цябе ў Эгіпет, яны — мае; Эфраім і Манаса, як Рубэн і Сымон, будуць мае.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: «Гэта мяжа, у якой вы ўспадкаеміце зямлю для дванаццаці каленаў Ізраіля. Язэп [будзе мець] дзьве часткі.