Не марудзь [з ахвярамі] са шчодрасьці [току] твайго і тоўчні тваёй. Першароднага з сыноў тваіх аддасі Мне.
ЕЗЭКІІЛЯ 48:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня будуць прадаваць з яе нічога, і ня будуць замяняць, і ніхто не забярэ што найлепшае з зямлі гэтай, бо яна сьвятая для ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І з гэтай часткі яны ня могуць ні прадаць, ні памяняць; і пачаткі зямлі ня могуць пераходзіць да іншых, бо гэта сьвятыня Гасподняя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і не будуць яны магчы з яе нічога прадаць, ані замяніць, ані не будуць магчы перанесці гэтую частку зямлі, бо была яна пасвячона Госпаду. |
Не марудзь [з ахвярамі] са шчодрасьці [току] твайго і тоўчні тваёй. Першароднага з сыноў тваіх аддасі Мне.
Першыя пяршыны зямлі тваёй прынось у дом ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казьляняці ў малацэ маці ягонай.
будзе частка са [сьвятога] дару зямлі, як сьвятое сьвятых, побач з часткаю лявітаў.
А лявіты маюць [частку] побач з часткай сьвятароў, даўжынёю ў дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і шырынёю ў дзесяць тысячаў [прутоў], разам доўгая на дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і шырокая на дзесяць тысячаў [прутоў].
Сьвятар патрасе іх перад ГОСПАДАМ разам з хлябамі пяршынаў і разам з двума ягнятамі; будзе гэта пасьвячоным для ГОСПАДА [на ўжытак] сьвятара.
Што да гарадоў лявітаў і дамоў у гарадах, якія яны маюць на ўласнасьць, дык лявіты заўсёды могуць выкупіць [дамы свае].
Калі хто пасьвяціць штосьці з уласнасьці сваёй ГОСПАДУ як заклятае: чалавека, жывёлу або поле ўласнасьці сваёй, ня будзе гэта ані прададзена, ані выкуплена. Кожная [рэч] заклятая — гэта сьвятое сьвятых для ГОСПАДА.
І ня толькі яно, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы самі ў сабе ўздыхаем, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.