ЕЗЭКІІЛЯ 44:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І завёў мяне шляхам брамы паўночнай перад аблічча Дому [Божага], і я ўбачыў, і вось, слава ГОСПАДА напоўніла Дом ГОСПАДА, і я ўпаў на аблічча маё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Потым прывёў мяне праз браму паўночную перад аблічча храма, і я бачыў, і вось, слава Госпада напаўняла дом Госпада, і я ўпаў на аблічча маё. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І завёў мяне ў напрамку паўночнай брамы да пярэдняга боку дома, і я глянуў, і вось, слава Госпада напоўніла дом Госпада, і я ўпаў на твар мой. |
Як зьяўленьне вясёлкі на воблаках у дзень дажджлівы, такі быў выгляд бляску таго наўкола. Ён [меў] выгляд, падобны да славы ГОСПАДА. І я ўбачыў яе, і ўпаў на аблічча маё, і пачуў голас, які прамаўляў.
І слава ГОСПАДА паднялася з-над херувімаў да парогу сьвятыні, і сьвятыня напоўнілася воблакам, а панадворак быў поўны бляску славы ГОСПАДА.
І я ўстаў, і пайшоў у даліну, і вось, там [была] слава ГОСПАДА, такая, як слава, якую я бачыў над ракою Кевар. І я ўпаў на аблічча маё.
І [была] брама, у якой пярэдні бок на шляху на поўнач, на панадворку вонкавым, і ён зьмераў даўжыню ейную і шырыню ейную.
А на зьнешнім баку, пры ўваходзе ў браму паўночную, [былі] два сталы, і з другога боку, пры прысенках брамы, [былі] два сталы;
І Ён завёў мяне ў прысенак брамы Дому ГОСПАДА, які на поўначы, і вось, сядзелі там жанчыны і плакалі па Тамузе.
І ён падыйшоў да месца майго, і калі ён прыйшоў, я спалохаўся і ўпаў на аблічча маё; і ён сказаў мне: “Зразумей, сыне чалавечы, што пра час канца відзеж гэты”.
і ўзварухну ўсе народы, і прыйдзе жаданьне ўсіх народаў, і напоўню Дом гэты славаю, кажа ГОСПАД Магуцьцяў’.
Вось, Я пасылаю анёла Майго, і ён падрыхтуе шлях перад абліччам Маім, і раптоўна прыйдзе ў сьвятыню Сваю Госпад, Якога вы шукаеце, і анёл запавету, Якога вы жадаеце. Вось, Ён прыйдзе, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
І калі я ўбачыў Яго, я ўпаў ля ног Ягоных як мёртвы, і Ён паклаў на мяне правую руку Сваю, кажучы мне: «Ня бойся. Я ёсьць Першы і Апошні,