Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 41:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ён пашыраўся ўгару да бакавых пакояў, бо галерэі ішлі вакол Дому. Дзеля гэтага шырыня Дому ўгары была большай, і знізу ўваходзілі ў верхні [пакой] праз сярэдні.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І ён болей і болей расшыраўся вакол угору бакавымі пакоямі, бо акруглівасьць храма падымалася вышэй і вышэй вакол храма, і таму храм меў большую шырыню ўгары, і зь ніжняга паверха падымаліся ў верхні празь сярэдні.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і пакоі бакавыя пашыраліся ўгары, бо дом быў пабудаваны кругам аж да верху вакол дома; дзеля таго шырыня дома ўверсе была большай, і з ніжняга паверха праз сярэдні на верхні падымаліся.

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 41:7
4 Крыжаваныя спасылкі  

і зрабіў прыбудову ўздоўж сьценаў Дому, вакол Дому Сьвятога і Сьвятога Сьвятых, і бакавыя пакоі кругом.


Дзьверы ў сярэднія бакавыя пакоі былі з правага боку Дому, праз якія сходы ўзыхо­дзілі да сярэдняга, а з сярэдняга — да трэцяга [паверху].


Яно меншае за ўсякае насеньне, а калі вырасьце — большае за ўсе расьліны і становіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябесныя і хаваюцца ў галінах яго».


Дзеля гэтага, пакінуўшы пачатак Хрыстовага слова, зьвернемся да дасканаласьці, не кладучы ізноў падмуркі, [гаворачы пра] навяртаньне ад мёртвых справаў і веру ў Бога,