ЕЗЭКІІЛЯ 37:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я прарочыў, як Ён загадаў мне. І ўвайшоў у іх дух, і яны ажылі, і сталі на ногі свае, войска вельмі-вельмі вялікае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І я вымавіў прароцтва, як Ён загадаў мне, і ўвайшоў у іх дух, - і яны ажылі і сталі на ногі свае - досыць, вялікае полчышча. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І я праракаваў, як загадаў Ён мне, і ўвайшоў у іх дух; і ажылі, і сталі на ногі свае, — войска дужа вялікае. |
І выйдзе з яго падзяка і голас тых, якія радуюцца, і Я памножу іх, і ня будуць зьмяншацца, і Я праслаўлю іх, і ня будуць пагарджаныя.
Як незьлічоныя войскі нябесныя і як нязьмерны пясок марскі, так Я памножу насеньне Давіда, слугі Майго, і лявітаў, слугаў Маіх».
І я зрабіў так, як мне было загадана. Рэчы мае я вынес удзень як рэчы выгнанца. А ўвечары зрабіў сабе рукамі дзіру ў муры, выйшаў у прыцемках і на вачах іхніх усклаў [рэчы] на плечы.
І праз тры дні і паўдня дух жыцьця ад Бога зыйшоў на іх, і яны сталі на ногі свае, і страх вялікі прыйшоў на тых, якія бачылі іх.