І забітыя іхнія будуць параскіданыя, і ад трупаў іхніх будзе ўздымацца смурод; і размокнуць горы ад крыві іхняй.
ЕЗЭКІІЛЯ 35:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) дзеля гэтага, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, Я перамяню цябе ў кроў, і кроў будзе перасьледаваць цябе. Бо ты крыві не зьненавідзеў, таму кроў будзе перасьледаваць цябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) за гэта, жыву Я! кажа Гасподзь Бог, зраблю цябе крывёю, і кроў будзе перасьледаваць цябе; як што ты не ненавідзела крыві, дык кроў і будзе перасьледаваць цябе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) дзеля таго, жыву Я, — кажа Госпад Бог, — Я аддам цябе ў кроў, і кроў будзе пераследаваць цябе, і паколькі ты крыві не ўзненавідзеў, кроў пераследаваць цябе будзе. |
І забітыя іхнія будуць параскіданыя, і ад трупаў іхніх будзе ўздымацца смурод; і размокнуць горы ад крыві іхняй.
І Я буду судзіць цябе, як судзяць чужаложніц і тых, якія разьліваюць кроў, і аддам цябе на [сьмерць] крывавую, гнеў і ярасьць.
Гару Сэір Я аддам на спусташэньне і разрабаваньне, і вынішчу на ёй таго, хто ідзе, і таго, хто вяртаецца.
Бо блізкі дзень ГОСПАДА на ўсе народы. Як ты зрабіў, будзе зроблена табе. Аднагарода твая вернецца на галаву тваю.
Бо якім судом судзіце, такім будзеце суджаны, і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць.
Аддайце ёй, як і яна аддавала вам, і падвойце ёй удвая паводле справаў яе; у келіх, у які яна налівала, наліце ёй удвая.