ЕЗЭКІІЛЯ 29:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І выкіну цябе ў пустыню, цябе і ўсіх рыбаў рэкаў тваіх, і ўпадзеш ты на аблічча поля, і ня будзеш сабраны, і ня будзеш зграмаджаны. Зьвярам зямлі і птушкам нябесным Я аддам цябе на жыраваньне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і кіну цябе ў пустыні, цябе і ўсю рыбу з тваіх рэк, ты ўпадзеш на адкрытае поле, не прыбяруць і ня прымуць цябе; аддам цябе на поед зьвярам зямным і птушкам нябесным. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды выкіну цябе ў пустыню і разам усіх рыб рэк тваіх. І падзеш ты на паверхню зямлі, ніхто цябе не падыме і не пахавае. Звярам палявым і птушкам паднебным аддаў Я цябе на пажыранне. |
Ад сьмяротных хваробаў яны паўміраюць, ня будуць яны аплаканыя і ня будуць пахаваныя, будуць гноем на абліччы зямлі. Будуць гінуць ад мяча і голаду, і трупы іхнія будуць ежай для птушак нябесных і зьвяроў зямных.
І будуць забітыя ГОСПАДАМ у дзень гэты ад канца зямлі да канца зямлі, ніхто ня будзе [па іх] плакаць, ані зьбіраць іх, ані хаваць іх; і стануцца яны, як гной на абліччы зямлі.
Я аддам у рукі ворагаў іхніх і ў рукі тых, якія шукаюць душу іхнюю. І стануцца трупы іхнія пажываю для птушак нябесных і зьвяроў зямных.
І стануцца трупы народу гэтага пажывай для птушак нябесных і для зьвяроў зямлі, і ніхто ня будзе адганяць [іх].
І выкінуць іх перад сонцам, і перад месяцам, і перад усім войскам нябесным, якія яны любілі, і якім служылі, і за якімі хадзілі, і якіх шукалі, і якім пакланяліся.
На руінах ягоных жывуць птушкі нябесныя, а між галінамі ягонымі — усе зьвяры палявыя,
Да якога дрэва Эдэму ты падобны ў славе і велічы? І ты кінуты разам з дрэвамі Эдэму ў краіну падземную; сярод неабрэзаных ляжыш, сярод забітых мячом”. Гэта фараон і ўсё мноства ягонае, кажа Госпад ГОСПАД».
І я ўбачыў, і вось, конь бляды, і вершнік на ім, імя якому — Сьмерць, і пекла ідзе за ім; і дадзена ім улада забіваць на чацьвёртай частцы зямлі мячом, і голадам, і сьмерцю, і зьвярамі зямнымі.
І сказаў Філістынец Давіду: «Хадзі да мяне, і я аддам цела тваё птушкам паднебным і зьвярам палявым».