Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 27:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Арам гандляваў з табою дзеля мноства вырабаў тваіх, давалі за тавары твае пэрліны, пурпур, рознакаляровыя тканіны, ядваб, каралі і рубіны.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

З прычыны тваёй вялікай гандлёвай вытворчасьці гандлявалі з табою Арамэяне; за твае тавары яны плацілі карбункуламі, тканінай пурпуровай, узорыстай і вісонамі, і караламі і рубінамі.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Эдом вёў з табою гандаль з прычыны тваіх многіх вырабаў: давалі табе за тавары карбункулы, пурпур і рознакаляровыя тканіны, і вісон, і чырвоныя каралы, і рубіны.

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 27:16
12 Крыжаваныя спасылкі  

Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам.


I паслаў Ісаак Якуба, і ён пайшоў у Падан-Арам да Лявана, сына Бэтуэля Арамейца, брата Рэбэкі, маці Якуба і Эзава.


І ўбачылі сыны Амона, што сталіся яны ненавіснымі Давіду, і паслалі сыны Амона, і нанялі Сірыйцаў з Бэт-Рэхова і Сірыйцаў з Цовы, дваццаць тысячаў пяхотнікаў, і тысячу ваяроў ад валадара Маахі, і з Тову дванаццаць тысячаў чалавек.


Бо калі слуга твой быў у Гешуры Сірыйскім, я шлюбаваў, кажучы: “Калі верне мяне ГОСПАД назад у Ерусалім, буду служыць ГОСПАДУ”».


І прыйшоў Арам з Дамаску на дапамогу Гададэзэру, валадару Цовы, і Давід пабіў у Арама дваццаць дзьве тысячы чалавек.


і апрануў цябе ў шату вышываную, азуў цябе ў [чаравікі са скуры] тахаш, апаясаў цябе вісонам і акрыў цябе ядвабам.


І ты была апранутая ў золата і срэбра, у вісон, і ядваб, і шаты вышываныя, ела ты муку, мёд і алей, і ставалася вельмі і вельмі прыгожай, і дасягнула годнасьці валадарскай.


І брала ты шаты вышываныя твае, і апранала іх, і алей Мой і кадзіла Маё прыносіла перад аблічча іхняе.


перш чым распуста твая не была адкрытая? Падобна як яна, так і ты цяпер стала пасьмешышчам для дочак Араму і ўсіх ваколіцаў іхніх і для дочак Філістынскіх, якія пагарджаюць табою.


Ты быў у Эдэме, у садзе Божым, усялякія камяні дарагія пакрывалі цябе: рубін, тапаз, ясьпіс, таршыш, онікс, бэрыль, шафір, гранат, шмарагд і золата, былі зробленыя бубны твае, і дуды твае былі пад­рыхтаваныя для цябе ў дзень стварэньня твайго.


А сыны Ізраіля чынілі ліхоту ў вачах ГОСПАДА. І служылі яны Баалам і Астартам, багам Араму, Сідону і Мааву, і багам сыноў Амона, і багам Філістынцаў, і пакінулі яны ГОСПАДА, і не пакланяліся Яму.