І зрабіў ён у Ерусаліме махіны вайсковыя, вынаходліва прадуманыя, каб яны былі на вежах і на кутах дзеля страляньня стрэламі і камянямі вялікімі. І разыйшлося імя ягонае далёка, бо ён меў [праз гэта] цудоўную дапамогу і стаўся моцным.
ЕЗЭКІІЛЯ 26:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А галавіцу таранаў сваіх ён наставіць супраць муроў тваіх, і вежы твае разваліць мячамі сваімі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і да сьценаў тваіх пасуне сьценабітныя машыны і вежы твае разбурыць сякерамі сваімі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) асадныя павеці з таранамі наставіць супраць тваіх муроў і разваліць твае вежы зброяй сваёю. |
І зрабіў ён у Ерусаліме махіны вайсковыя, вынаходліва прадуманыя, каб яны былі на вежах і на кутах дзеля страляньня стрэламі і камянямі вялікімі. І разыйшлося імя ягонае далёка, бо ён меў [праз гэта] цудоўную дапамогу і стаўся моцным.
У правай руцэ ягонай прадказаньне: “Ерусалім”, каб паставіць тараны, адкрыць вусны ў крыку баявым, узь- няць голас гармідару ваеннага, паставіць тараны супраць брамаў, насыпаць вал і збудаваць вежы.
Ад мноства коней ягоных пакрые цябе куродым іхні, ад грукату вершніка, колаў і калясьніцаў будуць дрыжаць муры твае, калі яны будуць уваходзіць у брамы твае, як пры ўваходзе ў здабыты горад.
І яны зруйнуюць муры Тыру, і разваляць вежы ягоныя. І Я вымяту з яго пыл ягоны, і зраблю з яго голую скалу.
І дочак тваіх, якія на полі, ён заб’е мячом, і паставіць супраць цябе вежу, і насыпле супраць цябе вал, і паставіць супраць цябе шчыт.