ЕЗЭКІІЛЯ 23:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшлі да яе сыны Бабілону на ложак каханьня, і спаганілі яе распустай сваёй, а калі яна апаганілася з імі, душа ейная адвярнулася ад іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшлі да яе сыны Вавілона на любоўны ложак і апаганілі яе блудадзействам сваім, і яна апаганіла сябе імі; і адвярнулася ад іх душа яе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі прыйшлі да яе бабілонцы на ложак чужаложны, апаганілі яны яе распуснасцю сваёю, і калі яе апаганілі, душа яе адвярнулася ад іх. |
Дзеля таго названа імя яго Бабілон, бо там зьмяшаў ГОСПАД мову ўсёй зямлі, і адтуль расьцярушыў іх ГОСПАД па абліччы ўсёй зямлі.
І сталася, што праз тры месяцы паведамілі Юдзе, кажучы: «Чужаложыла Тамар, нявестка твая, і нават яна цяжарная ад распусты». I сказаў Юда: «Вывядзіце яе, і няхай будзе спаленая».
І зьненавідзеў яе Амнон нянавісьцю вялікай, і нянавісьць гэтая была большай, чым каханьне, якім кахаў яе. І сказаў ёй Амнон: «Уставай і ідзі [адсюль]».
І валадар Бабілонскі паставіў валадаром дзядзьку [Егаяхіна] Матанію, і зьмяніў імя ягонае на Сэдэкію.
вось, Я зьбяру ўсіх палюбоўнікаў тваіх, якім ты спагадала, і ўсіх тых, якіх кахала, і ўсіх тых, якіх ненавідзела, і зьбяру іх з усіх бакоў супраць цябе, і адкрыю голасьць тваю перад імі, і яны ўбачаць усю голасьць тваю.
Дзеля гэтага, Агаліва, так кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я падыму супраць цябе палюбоўнікаў тваіх, ад якіх адвярнулася душа твая; зьбяру іх супраць цябе з усіх бакоў,
Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: "Вось, Я аддаю цябе ў рукі таго, каго ты ненавідзіш, у рукі тых, ад якіх адвярнулася душа твая".