Ня нам, ГОСПАДЗЕ, ня нам, але іменьню Твайму дай Ты славу дзеля міласэрнасьці Тваёй, дзеля праўды Тваёй!
ЕЗЭКІІЛЯ 20:44 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І даведаецеся, што Я — ГОСПАД, калі гэта зраблю Вам дзеля імя Майго, а не паводле вашых шляхоў ліхіх і вашых учынкаў няверных, дом Ізраіля, кажа Госпад ГОСПАД”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўведаеце, што Я - Гасподзь, калі ўчыняцьму з вамі дзеля імя Майго, не паводле ліхіх вашых шляхоў і вашых учынкаў распусных, доме Ізраілеў, - кажа Гасподзь Бог. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І даведаецеся, што Я — Госпад, калі спагадаю Вам дзеля Майго імя, не дзеля вашых ліхіх шляхоў ды вашых найгоршых злачынстваў, дом Ізраэля”, — кажа Госпад Бог». |
Ня нам, ГОСПАДЗЕ, ня нам, але іменьню Твайму дай Ты славу дзеля міласэрнасьці Тваёй, дзеля праўды Тваёй!
Дапамажы нам, Божа збаўленьня нашага, дзеля славы імя Твайго; выратуй нас і даруй грахі нашыя дзеля імя Твайго!
Але зрабіў [іначай] дзеля імя Майго, каб не было яно зьняважана ў вачах народаў, бо Я вывеў іх на вачах іхніх.
Але Я адвярнуў руку Маю і зрабіў [іначай] дзеля імя Майго, каб не зьняважыць яго ў вачах народаў, бо Я вывеў іх на вачах іхніх.
І аддзялю ад вас бунтаўнікоў і тых, якія грашаць супраць Мяне, і выведу іх з зямлі пражываньня іхняга, але ў зямлю Ізраіля яны ня ўвойдуць, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.
Але зрабіў [іначай] дзеля імя Майго, каб не было яно зьняважана ў вачах народаў, сярод якіх яны былі, на вачах якіх Я аб’явіўся ім, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпецкай.
І будзе Эзэкіэль для вас знакам. Тое, што ён зрабіў, будзеце і вы рабіць, калі гэта прыйдзе, і даведаецеся, што Я — Госпад ГОСПАД".
Але дзеля таго я памілаваны, каб Ісус Хрыстос у-ва мне першым зьявіў усю доўгацярплівасьць на прыклад тым, якія маюць верыць у Яго дзеля жыцьця вечнага.