ГОСПАД ідзе на суд старшыняў народу Свайго і князёў ягоных: «Гэта вы спустошылі вінаграднікі, і зрабаванае ў беднага — у дамах вашых.
ЕЗЭКІІЛЯ 20:36 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Як Я судзіў бацькоў вашых у пустыні зямлі Эгіпецкай, так і вас судзіць буду, кажа Госпад ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як Я судзіўся з бацькамі вашымі ў пустыні зямлі Егіпецкай, так буду судзіцца з вамі, кажа Гасподзь Бог. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Падобна як судзіў Я вашых бацькоў у пустыні зямлі Егіпецкай, так і вас судзіць буду, — кажа Госпад Бог, — |
ГОСПАД ідзе на суд старшыняў народу Свайго і князёў ягоных: «Гэта вы спустошылі вінаграднікі, і зрабаванае ў беднага — у дамах вашых.
Дзеля таго буду далей спрачацца з вамі, кажа ГОСПАД, і сыноў сыноў вашых буду вінаваціць.
Даходзіць гармідар аж да канцоў зямлі, бо ГОСПАД вядзе спрэчку з народамі, кліча на суд кожнае цела, злачынцаў аддае пад меч, кажа ГОСПАД”.
І закіну на яго сетку Маю, і ён будзе злоўлены ў пастку Маю, і прывяду яго ў Бабілон, і яго там за нявернасьць адносна Мяне.
Але дом Ізраіля збунтаваўся супраць Мяне ў пустыні. Не хадзілі яны паводле пастановаў Маіх і суд Мой адкінулі, спаўняючы які, чалавек жыць будзе дзякуючы яму, і суботы Мае вельмі апаганілі. І Я сказаў, што выльлю абурэньне Маё на іх у пустыні, каб зьнішчыць іх.
Але збунтаваліся тыя сыны; і не хадзілі паводле пастановаў Маіх, і не захоўвалі суд Мой, каб спаўняць яго, каб, спаўняючы іх, жыў чалавек дзякуючы ім, і паганілі суботы Мае. І Я сказаў, што выльлю абурэньне Маё на іх і заспакою гнеў Мой на іх у пустыні.
А вам, авечкі Мае, гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я буду судзіць паміж авечкай і авечкай, паміж баранамі і казламі.
“Толькі вас Я пазнаў з усіх плямёнаў зямлі. Таму пакараю вас за ўсе беззаконьні вашыя.
Ён знайшоў яго ў зямлі пустыннай, у [зямлі] пустой і бязьлюднай, дзе выюць [шакалы]. Ён асланяў яго, даглядаў яго і захоўваў яго, як зрэнку вока Свайго.