ЕЗЭКІІЛЯ 16:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І [робячы] ўсе брыдоты твае і распусту тваю, ты ня памятала пра дні маладосьці тваёй, калі была ты голай і неакрытай і трапяталася ў крыві тваёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пры ўсіх тваіх гідотах і блудадзействах тваіх ты не ўзгадала пра дні маладосьці тваёй, калі ты была голая і ненакрытая і кінутая ў крыві тваёй на патаптаньне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І па ўсіх агіднасцях сваіх і распуснасці забылася ты на дні маладосці сваёй, калі была ты голай і поўнай сораму і трапяталася ў крыві сваёй. |
«Ідзі і абвяшчай у вушы Ерусаліму, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Я памятаю міласьць маладосьці тваёй і любоў, калі ты была нарачонаю, калі ты хадзіла за Мною ў пустыні, у зямлі, якой ніхто не засявае.
За тое, што ты ня памятала пра дні маладосьці тваёй і ўсімі ўчынкамі гнявіла Мяне, Я таксама, глядзі, ускладу шляхі твае на галаву тваю, кажа Госпад ГОСПАД, і больш не дадасі распусты да ўсіх брыдотаў тваіх.
Іначай распрану яе дагала і пастаўлю яе, як яна была ў дзень нараджэньня свайго, і зраблю яе як пустыню, і зраблю яе як зямлю сухую, і спрычыню сьмерць ёй ад смагі.