А рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія ўцяклі да валадара Бабілонскага, і рэшту мноства [людзей простых] Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, перасяліў у няволю.
ЕЗЭКІІЛЯ 12:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Скажы: “Я — знак для вас. Як я зрабіў, так і з вамі станецца. Пойдзеце на выгнаньне ў няволю! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Скажы: я азнака вам; што раблю я, тое будзе зь імі, - на перасяленьне, у палон пойдуць яны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Скажы: “Я для вас ёсць знак. Як я зрабіў, так і з імі станецца: хай яны пойдуць на перасяленне і ў няволю! |
А рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія ўцяклі да валадара Бабілонскага, і рэшту мноства [людзей простых] Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, перасяліў у няволю.
І сыноў Сэдэкіі забілі на вачах ягоных, і вырвалі вочы Сэдэкіі, і закулі яго ў кайданы мядзяныя, і завялі ў Бабілон.
І будзе, яны скажуць табе: “Куды мы пойдзем?” І ты адкажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД. Хто на сьмерць, той [пойдзе] на сьмерць, хто пад меч, той пад меч, хто на голад, той на голад, хто ў палон, той у палон.
А галоту народу і рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія перайшлі да валадара Бабілонскага, і рэшту людзей простых выгнаў [у няволю] Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў.
І ты, сыне чалавечы, зрабі сабе рэчы для выгнаньня, і ўдзень на вачах іхніх выйдзі з месца твайго, і ідзі ў іншае [месца] на вачах іхніх. Можа, яны ўбачаць, хоць яны — дом бунтаўнікоў.
На вачах іхніх ускладзі [рэчы] на плечы твае і выйдзі ў прыцемках, і закрый аблічча тваё, каб ня бачыў ты зямлі, бо Я стаўлю цябе як знак для дому Ізраіля».
А ты, сын чалавечы, вазьмі таблічку гліняную, пакладзі яе перад абліччам тваім і накрэсьлі на ёй горад Ерусалім.
І вазьмі сабе патэльню жалезную, і палажы яе нібы мур жалезны паміж табою і горадам, і павярні аблічча тваё на яго. І будзе ён абляганы, і ты будзеш аблягаць яго. Гэта будзе знак для дому Ізраіля.
Паслухай, прашу, Егошуа, сьвятар вялікі, ты і бліжнія твае, якія сядзяць перад абліччам тваім, бо яны — мужы, [якім будзе] знак. Бо вось, Я прывяду слугу Майго, Парастка.