Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 52:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 А галоту народу і рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія перайшлі да валадара Бабілонскага, і рэшту людзей простых выгнаў [у няволю] Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 Бедных з народу і астатні люд, што заставаўся ў горадзе, і перабежчыкаў, якія перакінуліся да цара Вавілонскага, і наогул рэшту простага люду Навузардан, начальнік целаахоўцаў, высяліў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 А частку беднага народа і рэшту люду, што засталася ў горадзе, а таксама частку ўцекачоў, якія перайшлі да цара Бабілона, ды рэшту рамеснікаў Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, перасяліў у няволю.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 52:15
7 Крыжаваныя спасылкі  

І Я зьбяру ўсе народы супраць Ерусаліму на бітву, і горад будзе здабыты, і дамы будуць разрабаваныя, і жанчыны будуць зьняслаўленыя, і палова гораду пойдзе ў палон, але рэшта народу ня будзе вынішчана з гораду.


У пятым месяцы, у сёмы [дзень] месяца, а гэта быў дзевятнаццаты год Навухаданосара, валадара Бабілонскага, увайшоў у Ерусалім Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, слуга валадара Бабілонскага.


А рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія ўцяклі да валадара Бабілонскага, і рэшту мноства [людзей простых] Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, перасяліў у няволю.


А рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія здаліся яму, і рэшту народу, якая засталася, Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, выгнаў у Бабілон.


Скажы: “Я — знак для вас. Як я зрабіў, так і з вамі станецца. Пойдзеце на выгнаньне ў няволю!


і ў дні Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды, аж да канца адзінаццатага году Сэдэкіі, сына Ёсіі, валадара Юды, аж да няволі Ерусаліму ў пятым месяцы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы