І ўвайшоў валадар у Дом ГОСПАДА, і ўсе людзі Юды, і ўсе жыхары Ерусаліма з ім, і сьвятары, і прарокі, і ўвесь народ ад малога да вялікага. І прачытаў ён у вушы іхнія ўсе словы Кнігі Запавету, якую знайшлі ў Доме ГОСПАДА.
ДРУГІ ЗАКОН 31:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І загадаў ім Майсей, кажучы: “Калі пройдзе сем гадоў, у год дараваньня [даўгоў], у сьвята Намётаў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І наказаў ім Майсей і сказаў: як пройдзе сем гадоў, у год адпусту, у сьвята кучак, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І загадаў ім Майсей, кажучы: «Па сямі гадах, у год адпушчэння, у свята палатак, |
І ўвайшоў валадар у Дом ГОСПАДА, і ўсе людзі Юды, і ўсе жыхары Ерусаліма з ім, і сьвятары, і прарокі, і ўвесь народ ад малога да вялікага. І прачытаў ён у вушы іхнія ўсе словы Кнігі Запавету, якую знайшлі ў Доме ГОСПАДА.
Сьцеражыся, каб не было ў сэрцы тваім слова нягоднага, кажучы: “Блізка сёмы год, год дараваньня даўгоў”, і ліхім вокам ты паглядзіш на ўбогага брата твайго, і не дасі яму [дапамогі], і ён будзе клікаць ГОСПАДА супраць цябе, і ты абцяжарышся грэхам.
Будзеш сьвяткаваць сьвята Намётаў сем дзён пасьля збору пладоў з току твайго і тоўчні тваёй.