ДРУГІ ЗАКОН 18:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Аддасі яму пяршыны збожжа твайго, віна твайго, алівак тваіх і пяршыны [воўны] ад стрыжкі авечак тваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) таксама пачаткі ад хлеба твайго, віна твайго і алею твайго, і пачаткі ад воўны з авечак тваіх аддавай яму, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) пяршыні збожжа свайго, віна і алею, а таксама воўны ад стрыжкі авечак. |
Не марудзь [з ахвярамі] са шчодрасьці [току] твайго і тоўчні тваёй. Першароднага з сыноў тваіх аддасі Мне.
Першыя пяршыны зямлі тваёй прынось у дом ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казьляняці ў малацэ маці ягонай.
«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую Я дам вам, і будзеце жаць збожжа, прынясіце сьвятару першы сноп жніва вашага.
Прынясіце з сядзібаў вашых па два хлябы для патрэсваньня, кожны з двух дзясятых эфы мукі квашанай, якія будуць сьпечаныя як пяршыны ГОСПАДУ.
І ня толькі яно, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы самі ў сабе ўздыхаем, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.