І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў шляхам Ерабаама і ў грахах ягоных, якімі той увёў у грэх Ізраіля.
ДРУГІ ЗАКОН 12:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьцеражыцеся, каб не складаць цэласпаленьняў тваіх на кожным месцы, якое ўбачыш. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Асьцерагайся прыносіць цэласпаленьні твае на ўсякім месцы, якое ты ўбачыш; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сцеражыся, каб не складаць сваіх ахвяр цэласпальных на кожным месцы, якое ўбачыш, |
І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў шляхам Ерабаама і ў грахах ягоных, якімі той увёў у грэх Ізраіля.
Але народ складаў ахвяры на ўзгорках, бо ня быў яшчэ пабудаваны Дом для імя ГОСПАДА ў тыя дні.
Але ўзгоркі не былі зьнішчаныя ў Ізраілі, аднак сэрца Асы было цалкам [з Госпадам] усе дні ягоныя.
І будзе месца, якое выбраў ГОСПАД, Бог ваш, каб у ім жыло імя Ягонае. Туды прыносьце ўсё, што я загадваю вам: цэласпаленьні вашыя, ахвяры крывавыя вашыя, дзесяціны вашыя, дары рук вашых і ўсе шлюбаваньні вашыя, якія вы абяцалі для ГОСПАДА.
Але на тое месца, якое выбраў ГОСПАД у адным з каленаў тваіх, занясеш усе ахвяры твае і зробіш усё, што я загадваю табе.
але месца, якое выбраў ГОСПАД, Бог ваш, з усіх каленаў вашых, каб там памясьціць імя Сваё і ў ім жыць, будзеце шукаць, і туды прыходзіць,
і туды будзеце прыносіць цэласпаленьні вашыя, ахвяры крывавыя вашыя, дзесяціны вашыя і дары рук вашых, і шлюбаваньні вашыя, і дабраахвотныя ахвяры вашыя, і першародных валоў вашых і авечак вашых.
Яны прыйшлі да сыноў Рубэна, сыноў Гада і паловы калена Манасы ў зямлю Гілеад і прамовілі да іх, кажучы:
Далёкія мы, каб бунтавацца супраць ГОСПАДА і адварочвацца, каб не ісьці за Ім, пабудаваўшы ахвярнік для цэласпаленьняў, ахвяраў хлебных і ахвяраў крывавых, [іншы, чым] ахвярнік ГОСПАДА, Бога нашага, які перад Сялібай Ягонай».