І любіў Салямон ГОСПАДА, ходзячы паводле пастановаў Давіда, бацькі свайго, але і ён складаў ахвяры і каджэньні на ўзгорках.
ДРУГІ ЗАКОН 11:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) “Дык калі ты будзеш слухаць прыказаньні Мае, якія сёньня Я загадваю вам, каб вы любілі ГОСПАДА, Бога вашага, і служылі Яму ўсім сэрцам вашым і ўсёю душой вашай, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі вы будзеце слухаць наказы мае, якія пераказваю вам сёньня, любіць Госпада, Бога вашага, і служыць Яму ад усяго сэрца вашага і ад усёй душы вашай, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Дык, калі будзеш слухаць прыказанні Мае, якія сёння Я даю вам, каб любілі Госпада, Бога вашага, і служылі Яму ўсім сэрцам вашым ды ўсёю душой вашай, |
І любіў Салямон ГОСПАДА, ходзячы паводле пастановаў Давіда, бацькі свайго, але і ён складаў ахвяры і каджэньні на ўзгорках.
І станецца, калі, слухаючы, будзеце слухаць Мяне, кажа ГОСПАД, і ня будзеце ўносіць цяжараў праз брамы гораду гэтага ў дзень суботы, і будзеце сьвяткаваць дзень суботы, і ня будзеце рабіць у гэты [дзень] аніякае работы,
І Я дам ім і ваколіцам узвышша Майго дабраславенства, і буду спасылаць дождж у свой час, гэта будзе дождж дабраславенства.
Калі будзеце хадзіць паводле пастановаў Маіх, і захоўваць прыказаньні Мае, і спаўняць іх,
Я дам вам дажджы ў патрэбны час, і зямля будзе даваць ураджай, і дрэвы палявыя дадуць плады свае.
І цяпер, Ізраіль, чаго жадае ад цябе ГОСПАД, Бог твой? Каб ты баяўся ГОСПАДА, Бога твайго, і хадзіў усімі шляхамі Ягонымі, любіў Яго і служыў ГОСПАДУ, Богу твайму, усім сэрцам тваім і ўсёй душою тваёй,
Любі ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўвай загады Ягоныя, і пастановы Ягоныя, і прысуды Ягоныя, і прыказаньні Ягоныя ўсе дні.
Калі будзеце захоўваць усе прыказаньні гэтыя, якія я загадваю вам, і будзеце выконваць іх, і будзеце любіць ГОСПАДА, Бога вашага, і будзеце хадзіць усімі шляхамі Ягонымі, і будзеце туліцца да Яго,
каб вы захоўвалі ўсе прыказаньні, якія сёньня я загадваю вам, каб вы ўмацаваліся і ўвайшлі, і ўзялі на ўласнасьць зямлю, у якую ўваходзіце, каб авалодаць ёю,
І станецца, калі ты будзеш, слухаючы, слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўваць, і выконваць усе прыказаньні Ягоныя, якія я загадваю табе сёньня, ГОСПАД, Бог твой, узвысіць цябе па-над усе народы зямлі,
І там будзеш шукаць ГОСПАДА, Бога твайго, і знойдзеш Яго, калі будзеш шукаць Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёй.
Захоўваючы, захоўвайце прыказаньні ГОСПАДА, Бога вашага, і сьведчаньні Ягоныя, і пастановы Ягоныя, якія Ён загадаў вам;
Калі вы будзеце слухаць прысуды гэтыя, і захоўваць іх, і выконваць іх, ГОСПАД, Бог твой, захавае для цябе запавет і міласэрнасьць, якія запрысяг бацькам тваім,