ДРУГІ ЗАКОН 11:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Зямля тая, у якую ты ўваходзіш, каб авалодаць ёю, — зямля гор і лагчынаў, якая п'е ваду з неба. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а зямля, у якую вы пераходзіце, каб авалодаць ёю, ёсьць зямля з гарамі і далінамі, і ад дажджу нябеснага напойваецца вадою, - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але гарыстая і лагчынная, яна чакае дажджу з неба, |
зямля дрыжала, і нябёсы тапіліся перад абліччам Бога, і гэты Сыён [дрыжаў] перад абліччам Бога, Бога Ізраіля.
Гора кароне пыхлівасьці п’яніцаў Эфраіма, зьвялай кветцы слаўнай аздобы ягонай, якая [расьце] на вяршыні даліны ўрадлівай, ап’янеўшы ад віна!
А Я ўвёў вас у зямлю ўрадлівую, каб вы елі плады ейныя і даброцьці ейныя. І вы ўвайшлі, і спаганілі зямлю Маю, і зрабілі агідай спадчыну Маю.
дзеля гэтага, горы Ізраіля, слухайце слова Госпада ГОСПАДА. Гэта кажа Госпад ГОСПАД гарам і ўзгоркам, ярам і лагчынам, руінам спустошаным і гарадам бязьлюдным, якія сталіся здабычай і насьмешкай рэшты народаў, якія навокал.
Бо зямля, у якую ты ўваходзіш, каб авалодаць ёю, ня ёсьць такою, як зямля Эгіпецкая, з якой ты выйшаў, якую, укінуўшы зерне сваё, ты паліваў [працаю] ног тваіх, як у агародзе.
Бо зямля, якая п’е дождж, што часта зыходзіць на яе, і родзіць расьліну, карысную для тых, хто абрабляе яе, атрымлівае дабраслаўленьне ад Бога;