I ўвайшоў Майсей у сярэдзіну воблака, і ўзыйшоў на гару; і быў Майсей на гары сорак дзён і сорак начэй.
ДРУГІ ЗАКОН 10:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я стаяў на гары, як у ранейшыя дні, сорак дзён і сорак начэй, і таксама ў гэты раз выслухаў мяне ГОСПАД, і не захацеў ГОСПАД выгубіць цябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прабыў я на гары, як і ў ранейшы час, сорак дзён і сорак ночаў; і ўважыў мне Гасподзь і гэтым разам, не захацеў Гасподзь загубіць цябе; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І я стаяў на гары, як раней, сорак дзён і начэй, і нават у гэты раз выслухаў мяне Госпад і не захацеў выгубіць цябе. |
I ўвайшоў Майсей у сярэдзіну воблака, і ўзыйшоў на гару; і быў Майсей на гары сорак дзён і сорак начэй.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Таксама паводле гэтага слова, якое ты прамовіў, Я зраблю, бо ты знайшоў ласку ў вачах Маіх, і Я ведаю цябе на імя».
I быў там [Майсей] з ГОСПАДАМ сорак дзён і сорак начэй, хлеба ня еў і вады ня піў, і напісаў на табліцах словы запавету, Дзесяць словаў.
«Іншых збаўляў, а Сябе ня можа збавіць! Калі Ён — Валадар Ізраіля, няхай зыйдзе цяпер з крыжа, і мы паверым Яму.
І сказаў ГОСПАД мне: “Устань, ідзі і ачольвай народ, каб яны пайшлі і завалодалі зямлёй, якую Я запрысяг бацькам іхнім, каб даць ім”.
Сорак дзён і сорак начэй я ляжаў перад абліччам ГОСПАДА і маліў Яго, бо ГОСПАД сказаў, што зьнішчыць вас.