ДРУГІ ЗАКОН 1:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Як я адзін панясу патрэбы вашыя, цяжары вашыя і спрэчкі вашыя? Біблія (пераклад В. Сёмухі) як жа мне аднаму насіць цяжары вашыя, ношкі вашыя і раздоры вашыя? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не магу я адзін забяспечыць вашы патрэбы, пераносіць вашы цяжары і спрэчкі. |
Мучаешся ты і мучаеш народ гэты, які з табою; бо цяжкая для цябе справа гэтая, ты ня можаш рабіць яе сам адзін.
Для адных — водар сьмерці на сьмерць, а для другіх — водар жыцьця на жыцьцё. І хто здатны на гэта?
не таму, што мы здольныя залічыць нешта сабе, нібыта праз сябе, але здольнасьць нашая ад Бога,
ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, няхай павялічыць вас у тысячу разоў і дабраславіць вас, як Ён гаварыў вам.
Выберыце сабе ў каленах вашых людзей мудрых, разумных і выспрабаваных, і я пастаўлю іх начальнікамі вашымі”.