Крычы на [ўсё] горла, ня стрымлівайся! Як труба, узьнімі голас твой і абвяшчай народу Майму злачынствы іхнія, а дому Якуба — грахі іхнія.
ДЗЕІ 18:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Госпад жа сказаў Паўлу ў відзежы ўначы: «Ня бойся, але гавары і не маўчы, Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Гасподзь у начной уяве сказаў Паўлу: ня бойся, а прамаўляй і не змаўкай, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Уночы Госпад сказаў Паўлу ў з’яве: «Не бойся, але гавары і не маўчы, |
Крычы на [ўсё] горла, ня стрымлівайся! Як труба, узьнімі голас твой і абвяшчай народу Майму злачынствы іхнія, а дому Якуба — грахі іхнія.
А ты падперажы сьцёгны твае і ўстань, і прамоў да іх усё, што Я табе загадаю. Ня бойся абліччаў іхніх, каб Я не напоўніў цябе страхам перад абліччам іхнім.
«Устань, ідзі ў Нініву, горад вялікі, і абвяшчай супраць яго тое, што Я сказаў табе».
А я напоўнены моцай ад Духа ГОСПАДА, і судом, і магутнасьцю, каб абвяшчаць Якубу правіны ягоныя і Ізраілю — грэх ягоны.
І ўгледзеў Павал уначы відзеж: нейкі муж, Македонец, стаяў, просячы яго і кажучы: «Перайшоўшы ў Македонію, дапамажы нам».
і я ўбачыў Яго, Які казаў да мяне: “Сьпяшайся і ідзі хутчэй з Ерусаліму, бо ня прымуць сьведчаньня твайго пра Мяне”.
А ў наступную ноч Госпад, стаўшы перад ім, сказаў: «Будзь пэўны, Паўле! Бо як ты сьведчыў пра Мяне ў Ерусаліме, гэтак мусіш сьведчыць і ў Рыме».
Быў жа ў Дамаску адзін вучань на імя Ананія. І сказаў да яго Госпад у відзежы: «Ананія!» Ён жа сказаў: «Вось я, Госпадзе!»
Ці я не апостал? Ці я ня вольны? Ці я ня бачыў Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці вы — не мая справа ў Госпадзе?
але, раней нацярпеўшыся і будучы зьняважанымі, як вы ведаеце, у Філіпах, мы адважыліся ў Богу нашым гаварыць вам Эвангельле Божае з вялікім змаганьнем.