Спакойныя намёты рабаўнікоў, і бясьпечныя тыя, што гнявяць Бога, іх быццам Бог вядзе за руку.
ДАНІІЛА 8:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І войска было аддадзена [яму] разам з ахвярай заўсёднай з прычыны правіны, і ён кінуў праўду на зямлю, і дзейнічаў, і меў посьпех. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і войска аддадзена разам з штодзённаю ахвяраю за грэх, і ён, скідаючы ісьціну на зямлю, дзеяў і меў посьпех. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Войска ж дадзена было супраць пастаяннай ахвяры з-за грахоў, і праўда была кінута на зямлю; ён жа зрабіў рог, і пашанцавала яму. |
Спакойныя намёты рабаўнікоў, і бясьпечныя тыя, што гнявяць Бога, іх быццам Бог вядзе за руку.
Бо яны не разумеюць справаў ГОСПАДА і ўчынкаў рук Ягоных, дык Ён зруйнуе іх і не адбудуе.
І адступіўся назад суд, і праведнасьць стаіць здалёк, спатыкнулася праўда на плошчы, і справядлівасьць ня можа ўвайсьці.
Праведны Ты, ГОСПАДЗЕ, калі б я судзіўся з Табою. Аднак пра суд буду гаварыць з Табою. Чаму шлях бязбожных мае посьпех і жывуць у супакоі ўсе крывадушнікі здрадлівыя?
І вернецца ён у зямлю сваю з багацьцем вялікім, а сэрца ягонае [будзе] супраць запавету сьвятога, і ён зробіць [намер свой], і вернецца ў зямлю сваю.
Я бачыў, што баран гэты бадае на захад, і на поўнач, і на поўдзень, і ніякі зьвер ня можа ўстаяць перад ім, і няма нікога, хто можа выратаваць з рукі ягонай. І ён рабіў, што падабалася яму, і ўзьвялічыўся.
І дадзена яму весьці вайну са сьвятымі і перамагчы іх; і дадзена яму ўлада над усякім каленам, і моваю, і народам.
І даведаўся Давід, што Саўл патаемна рыхтуе яму зло, і сказаў Абіятару сьвятару: «Прынясі эфод».