I сталася раніцаю, што быў устрывожаны дух ягоны, і ён паслаў, і паклікаў усіх варажбітоў Эгіпту і ўсіх мудрацоў яго, і распавёў ім фараон сон свой; і не было [нікога], хто б патлумачыў яго фараону.
ДАНІІЛА 7:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І занепакоіўся дух мой у-ва мне, у Данііле, унутры цела [майго], і відзежы галавы маёй устрывожылі мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Затрапятаў дух мой, Даніілаў, ува мне, у целе маім, і ўявы галавы маёй зьбянтэжылі мяне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дух мой устрывожыўся: я, Даніэль, напалоханы быў усім гэтым, і бачанні ў галаве маёй спужалі мяне. |
I сталася раніцаю, што быў устрывожаны дух ягоны, і ён паслаў, і паклікаў усіх варажбітоў Эгіпту і ўсіх мудрацоў яго, і распавёў ім фараон сон свой; і не было [нікога], хто б патлумачыў яго фараону.
Але я не ўцякаў, каб быць пастырам у Цябе і ня прагнуў дня зьнішчэньня. Ты ведаеш, тое, што выходзіла з вуснаў маіх, было перад абліччам Тваім.
І вось [нехта], падобны да сыноў чалавечых, дакрануўся да губаў маіх, і я адчыніў вусны мае, і прамовіў, і сказаў таму, хто стаяў перада мною: «Пане мой, ад відзежу гэтага боль мой напоўніў мяне, і не засталося сілы [ў мяне].
У другім годзе валадараньня Навухаданосара сьніў Навухаданосар сны, і дух ягоны стрывожыўся, і сон ягоны адыйшоў ад яго.
гэта ты, валадару, які вырас і стаў магутным, і вялікасьць твая вырасла і дасягнула неба, і ўлада твая — да канца зямлі.
І ў канцы прыйшоў да мяне Данііл, якога імя Бэльтэшацар паводле імя бога майго і ў якім Дух Сьвятога Бога, і я расказаў перад ім сон:
У першы год Бэльшацара, валадара Бабілонскага, Данііл бачыў сон і відзеж галавы сваёй на ложку сваім. Тады ён запісаў гэты сон і расказаў сутнасьць справы.
Дагэтуль канец слова гэтага. Мяне, Данііла, думкі мае вельмі трывожылі, і выгляд мой зьмяніўся ў мяне; але слова гэтае я захаваў у сэрцы маім».
І бачыў я ў відзежы, і сталася ў відзежы, што я ў Шушане сталіцы, якая ў краіне Элям, і я бачыў у відзежы, і я быў каля ракі Улай.
І я, Данііл, самлеў, і быў хворы [некалькі] дзён. І я ўстаў, і рабіў справы валадара; і я быў уражаны відзежам, але ніхто гэтага не разумеў».
Я пачуў, і задрыжэла нутро маё, ад голасу [гэтага] затрымцелі вусны мае, гнілізна ўвайшла ў косткі мае, і я калачуся на месцы сваім. Але я маю быць у супакоі ў дзень бедства, калі прыйдзе на народ гэты той, хто пераможа [нас].
ведаючы, што хутка пакіну маю будыніну, як і Госпад наш Ісус Хрыстос мне паведаміў.