I сказалі яны яму: «Сьнілі мы сон, а растлумачыць [яго] няма каму». I сказаў ім Язэп: «Ці ж ня ў Бога тлумачэньне [сну]? Распавядзіце мне».
ДАНІІЛА 5:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я чуў пра цябе, што ты можаш тлумачыць значэньне [сноў] і разьвязваць вузлы. Цяпер, калі можаш прачытаць гэты надпіс і паведаміць мне значэньне ягонае, ты будзеш апрануты ў пурпур, і ланцуг залаты [будзе] на шыі тваёй, і трэцім у валадарстве будзеш панаваць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І я чуў пра цябе, што ты можаш тлумачыць загадкі і разблытваць вузлы; дык вось, калі можаш прачытаць гэта пісаньне і разгадаць мне сутнасьць яго, дык будзеш апрануты ў пурпуру, і залаты ланцуг атрымаеш на шыю сваю, і трэцім валадаром будзеш у царстве». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А пачуў я пра цябе, што ўмееш даваць выясненні невядомага і разгадваць складанасці; дык калі патрапіш прачытаць пісанне і вызначыць мне яго сэнс, будзеш апрануты ў пурпур і будзеш насіць залаты ланцуг на шыі сваёй, ды будзеш валадарыць, як трэці, ў царстве маім». |
I сказалі яны яму: «Сьнілі мы сон, а растлумачыць [яго] няма каму». I сказаў ім Язэп: «Ці ж ня ў Бога тлумачэньне [сну]? Распавядзіце мне».
I сказаў фараон Язэпу: «Я сьніў сон, і няма нікога, хто б патлумачыў яго. І я чуў, што пра цябе кажуць, што ты, выслухаўшы сон, тлумачыш яго».
I зьняў фараон пярсьцёнак свой з рукі сваёй, і даў яго на руку Язэпу; і апрануў яго ў адзеньне з вісону, і ўзлажыў ланцуг залаты на шыю ягоную;
Тады валадар узьвялічыў Данііла і даў яму шмат вялікіх дароў, і зрабіў яго панам над усёй краінай Бабілонскай і галоўным начальнікам над усімі мудрацамі Бабілонскімі.
А калі сон і значэньне ягонае патлумачыце, атрымаеце ад мяне дары, нагароду і ўшанаваньне вялікае. Дзеля гэтага сон і значэньне ягонае растлумачце мне».
Тады сказаў Бэльшацар, і апранулі Данііла ў пурпур, і ланцуг залаты [ўсклалі] на шыю ягоную, і абвясьцілі пра яго, што ён будзе панаваць як трэці ў валадарстве.
Крыкнуў валадар моцна, каб прывялі астролягаў, Халдэяў і варажбітоў. Адказаў валадар і сказаў мудрацам Бабілонскім: «Кожны чалавек, які прачытае гэты надпіс і патлумачыць мне значэньне ягонае, будзе апрануты ў пурпур, і залаты ланцуг [будзе] на шыі ягонай, і трэцім у валадарстве ён будзе панаваць».
а над імі — трох маршалкаў, адным з якіх [быў] Данііл, каб гэтыя князі давалі справаздачы ім і каб валадар ня меў ніякай страты.
Сымон жа, пабачыўшы, што праз ускладаньне рук апосталаў даецца Дух Сьвяты, прынёс ім грошы,