І праз тры дні быў дзень нараджэньня фараона, і ён справіў бяседу для ўсіх слугаў сваіх, і падняў галаву начальніка чашнікаў і галаву начальніка пекараў сярод слугаў сваіх.
ДАНІІЛА 5:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бэльшацар валадар справіў банкет вялікі для магнатаў сваіх і перад вачыма тысячы піў віно. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цар Валтасар справіў вялікую гасьціну тысячам вяльможаў і на вачах у тысячы піў віно. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цар Балтасар зрабіў для тысячы сваіх магнатаў вялікі баль і ў прысутнасці тысячы іх піў віно. |
І праз тры дні быў дзень нараджэньня фараона, і ён справіў бяседу для ўсіх слугаў сваіх, і падняў галаву начальніка чашнікаў і галаву начальніка пекараў сярод слугаў сваіх.
у трэці год валадараньня свайго ён справіў гасьціну для ўсіх князёў сваіх і слугаў сваіх, гетманаў Пэрсаў і Мідзянаў, магнатаў і князёў акругаў, што былі перад ім,
І Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, паклікаў вас у той дзень плакаць і галасіць, і абстрыгчы [валасы], і апрануцца ў зрэбніцу.
І адкрыў у вушы мае ГОСПАД Магуцьцяў: «Ня будзе адпушчана вам беззаконьне гэтае аж пакуль не памраце, кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў».
Меч на Халдэйцаў, кажа ГОСПАД, і на жыхароў Бабілону, і на князёў ягоных, і на мудрацоў ягоных!
Калі яны будуць разагрэтыя, Я падрыхтую для іх гасьціну, і напаю іх, каб усьцешыліся і заснулі сном вечным, і не прачнуліся, кажа ГОСПАД.
І Я напаю князёў ягоных, і мудрацоў ягоных, і ваяводаў ягоных, і ўрадоўцаў ягоных, і волатаў ягоных, і яны заснуць сном вечным, і не прачнуцца, кажа Валадар. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.
Бо яны спляліся як цярніна, напіліся напоямі [сваімі], і зжарэ іх [агонь] як салому цалкам высхлую.