Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ДАНІІЛА 2:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Адказаў валадар і сказаў Даніілу, якога імя [было] Бэльтэшацар: «Ці ты можаш паведаміць мне сон, які я бачыў, і значэньне ягонае?»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Цар сказаў Даніілу, які названы быў Валтасарам: «ці можаш ты расказаць мне сон, які я бачыў, і разгадку яго?»

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Цар звярнуўся і сказаў Даніэлю, якога імя было Балтасар: «Ці сапраўды можаш выявіць мне сон, які я бачыў, і раскрыць яго сэнс?»

Глядзіце раздзел



ДАНІІЛА 2:26
9 Крыжаваныя спасылкі  

I сказаў фараон Язэпу: «Я сьніў сон, і няма нікога, хто б патлумачыў яго. І я чуў, што пра цябе кажуць, што ты, выслухаўшы сон, тлумачыш яго».


І даў ім начальнік эўнухаў імёны, Даніілу даў [імя] Бэльтэшацар, Ананію — Шадрах, Мішаэлю — Мэшах, а Азарыі — Авэд-Нэго.


Дрэва вырасла і было моцнае, і вышыня ягоная дасягала неба, і было відаць яно аж да канца ўсёй зямлі.


Бо надзвычайны дух і веданьне, і разуменьне, каб тлумачыць сны, вырашаць загадкі і разьвязваць вузлы былі знойдзены ў ім, у Даніілу, якога валадар назваў імем Бэльтэшацар. Цяпер няхай паклічуць Данііла, і ён патлумачыць значэньне [напісанага]».


І я чуў пра цябе, што ты можаш тлумачыць значэньне [сноў] і разьвязваць вузлы. Цяпер, калі можаш прачытаць гэты надпіс і паведаміць мне значэньне ягонае, ты будзеш апрануты ў пурпур, і ланцуг залаты [будзе] на шыі тваёй, і трэцім у валадарстве будзеш панаваць».


У першы год Бэльшацара, валадара Бабілонскага, Данііл бачыў сон і відзеж галавы сваёй на ложку сваім. Тады ён запісаў гэты сон і расказаў сутнасьць справы.


І сказаў Саўл Давіду: «Ня можаш ты ісьці супраць Філістынца гэтага і змагацца суп­раць яго, бо ты — юнак, а ён — ваяр ад маладосьці сваёй».